Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


18 красавіка традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцін. Малады Фронт нагадаў пра гэту дату нетрадыцыйным чынам. Хлопцы й дзяўчаты выйшлі на цэнтральныя вуліцы Менску з імправізаванымі выбарчымі скрынямі. Маладафронтаўцы прапаноўвалі мінаком апускаць у скрыні адмысловыя "бюлетэні" з імёнамі патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. У ролі кандыдатаў былі помнікі вядомых гістарычных асоб, што стаяць у цэнтры сталіцы. У галасаваньні ўзялі ўдзел больш за сотню чалавек. Як ні дзіўна, акцыя адбылася спакойна. Паводле словаў яе ўдзельнікаў, выяўнае рэакцыі сілавых структур на дзеяньні моладзі не было.

Выбар кандыдатаў быў даволі стракаты. Фэлікс Дзяржынскі - "кандыдат ад КДБ", Марат Казей - "кандыдат ад эколягаў", "кандыдат ад прамысловага комплексу" Сяргей Кіраў, "расейскі імпэрыяліст" Аляксандар Пушкін. За цэнтрыстаў былі "кандыдат ад творчае інтэлігенцыі" Якуб Колас і "кандыдат ад народу" Янка Купала. Апрача таго, на пасаду прэзыдэнта "балятаваліся" Міхаіл Калінін і Ўладзімір Ленін. Ад "блёку вайскоўцаў" на выбары ішоў Танк Т-34.

Больш за ўсіх галасоў выбарцаў сабраў Максім Багдановіч - "кандыдат ад аб'яднаных дэмакратычных сіл", помнік якога стаіць на пляцы перад Опэраю, дзе й адбываўся падлік галасоў. Помнікі Дзяржынскага, Кірава, Леніна, Казея й Танк Т-34 сабралі агулам толькі пятнаццаць галасоў, што маладафронтаўцы ўважаюць за паказьнік грамадзкіх настрояў.



Віктар Мухін

Радыё Рацыя