Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У парламент унесены закон, паводле якога на бацькоў дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, ускладаецца абавязак кампенсаваць усе расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне апошнiх.

Такiя расходы, згодна з ацэначнымi данымi, могуць скласцi сёлета прыкладна 44,7 мiльярда рублёў. Утрыманне аднаго дзiцяцi ў дзiцячай iнтэрнатнай установе штомесяц у сярэднiм абыходзiцца ў 130 тысяч рублёў.

Галоўны iнспектар упраўлення спецыяльнай адукацыi мiнiстэрства адукацыi Галiна РУДЗЯНКОВА выказвае сумненне, што бацькi, пазбаўленыя бацькоўскiх правоў у адносiнах да трох, чатырох цi больш дзяцей, змогуць штомесяц выплачваць неабходную суму.

Тым не менш, яны будуць плацiць столькi часу, колькi спатрэбiцца, каб пагасiць запазычанасць дзяржаве. На дадзены ж момант распрацаваны яшчэ адзiн нарматыўны прававы акт, якi прапануе шляхi рэгулявання парадку забеспячэння бацькоў работай. Адпаведныя змяненнi з вызначэннем адказнасцi за нявыплату сродкаў будуць унесены ў Крымiнальны, Адмiнiстрацыйны i Крымiнальна-выканаўчы кодэксы. Мяркуецца, што артыкул 174 КК будзе прыняты ў рэдакцыi, якая прадугледжвае за ўхiленне ад выплаты алiментаў больш як тры месяцы на працягу года пакаранне ў выглядзе грамадскiх работ цi абмежаванне волi да двух гадоў, пры рэцыдыве — да пяцi гадоў.

Паводле новага законапраекта, бацькi павiнны кампенсаваць усю суму расходаў дзяржавы, нават калi давядзецца плацiць усё жыццё. Сродкi не будуць вылiчвацца толькi з тых бацькоў, якiя самi атрымлiваюць дзяржаўную дапамогу па iнвалiднасцi.

Увогуле мiнiстэрству аховы здароўя даручана скласцi пералiк захворванняў, наяўнасць якiх у бацькоў пацвярджае немагчымасць выканання бацькоўскiх абавязкаў па стану здароўя. Максiмальная сума вылiчэнняў з усiх астатнiх, у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, не можа перавышаць 50 працэнтаў ад штомесячнага заробку.

«Калi мы знойдзем дзейсны механiзм рэалiзацыi гэтага закона, колькасць сацыяльных сiрот значна зменшыцца», — адзначае Галiна Рудзянкова. Дарэчы, на сёння ў краiне 32.260 сiрот, 86 працэнтаў з якiх (каля 28 тысяч) — сацыяльныя.

Заканадаўствам не прадугледжана спагнанне грашовых сродкаў з бацькоў дзяцей-iнвалiдаў. У мiнiстэрстве адукацыi мяркуюць, што для дзяржавы куды больш выгадна падтрымаць сям’ю, напрыклад, павялiчыць памер дапамогi па догляду дзяцей-iнвалiдаў, чым утрымлiваць iх у дзяржаўнай установе.

Такiм чынам, перад бацькамi, пазбаўленымi бацькоўскiх правоў, чые дзецi знаходзяцца на дзяржаўным утрыманнi, неўзабаве паўстане выбар: у абавязковым парадку кампенсаваць дзяржаве выдаткi або ўхiляцца ад выплат i пастаянна падпадаць пад крымiнальнае пакаранне ў выглядзе абмежавання волi.

Святлана БАРЫСЕНКА