Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


28 сакавіка журы кампаніі «Рабі.Сябе.Сам.-2: ЭКШН!» падвядзе першыя вынікі.

Журы кампаніі збіраецца сёння, каб абраць фіналістаў “РСС-2: ЭКШН!”. Толькі 6 сцэнароў з заяўленых 112 лягуць у аснову акцый, якія правядуць канкурсанты з усіх абласцей Беларусі. А пасля з іх гледачы і журы кампаніі абяруць 2 лепшыя акцыі — яны і стануць сцэнарнай асновай відэаролікаў. Апошнія мяркуецца паказаць па цэнтральных тэлеканалах краіны.

На думку Юлі Ляшкевіч, прызёра шматліких міжнародных фэстаў рэкламы, журы чакае велізарная праца, бо выбіраць давядзецца з аграмаднай колькасці вартых акцыяў. «А гэта вельмі складана!»

Аднак каардынатар кампаніі Мікола Шакель упэўнены, што журы не адкладзе ўбок астатнія акцыі «РСС-2: ЭКШН!». «З тымі канкурсантамі, чые акцыі не прайшлі ў фінал, мы збіраемся працаваць далей. Яны таксама атрымаюць магчымасць стаць вядомымі праз добрыя справы. Як мы і абяцалі», — кажа Мікола.

Нагадаем, моладзевая кампанія «РСС-2: ЭКШН!» пачалася 4 сакавіка і заўтра будуць вядомыя яе фіналісты. Арганізатары (РА «Францыск-група», кампанія VELCOM, «Радио ВА», газета «Комсомольская правда в Белоруссии», Дзіцячы Фонд ААН (UNICEF), партал TUT.BY, «Первый музыкальный канал», інфармацыйна-забаўляльны партал www.333.by) абяцаюць праславіць удзельнікаў, паказаўшы іх акцыі ўсёй краіне, а таксама даўшы магчымасць канкурсантам рэалізаваць сябе ў рознага кшталту крэатыўных праектах.

Падрабязна пра кампанію «РСС-2: ЭКШН!» на www.studumka.com.