Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Часопiс Economist апублiкаваў вынiкi апытання сваiх чытачоў, якiя жывуць ва ўсiм свеце. Сярод iншых, яны адказалi на пытанне: «У якой краiне свету вы хацелi б жыць?».

Дык вось, на першым месцы па папулярнасцi аказалiся Злучаныя Штаты — iх выбралi 25 працэнтаў апытаных. У лiк найбольш прывабных дзяржаў таксама ўвайшлi Канада (12 працэнтаў), Аўстралiя (8) i Вялiкабрытанiя (7).

Лiдарамi адмоўнага рэйтынгу, (ён паказвае, у якой краiне чалавек не хацеў бы жыць нi пры якiх абставiнах), сталi Афганiстан (19 працэнтаў усiх катэгарычна адмоўных адказаў), Iрак (15) i Паўночная Карэя (14 працэнтаў). Цiкава, што тут ЗША занялi «ганаровае» чацвёртае месца, набраўшы 7 працэнтаў галасоў.