Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ ў Менску адмысловым дакумэнтам абвергла заяву старшыні КГБ Леаніда Ерына ў інтэрвію Радыё Свабода пра тое, што міжнародная дапамога ў галіне падрыхтоўкі назіральнікаў на выбарах ёсьць вэрбоўкай.



Сёньня Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ ў Беларусі распаўсюдзіла прэсавы рэліз з нагоды чацьвярговага інтэрвію Радыё Свабода старшыні КГБ Леаніда Ерына, які назваў падрыхтоўку выбарчых назіральнікаў з удзелам міжнародных структураў сапраўднай вэрбоўкаю.

Кіраўнік КНГ Ганс-Георг Вік заявіў ад імя інстытутаў АБСЭ, што Арганізацыя бяспекі й супрацоўніцтва ў Эўропе "аказвае падтрымку ў правядзеньні курсаў у справе выбарчага заканадаўства ды пастановамі пра ягонае ўжываньне, а таксама ў ажыцьцяўленьні правоў ды абавязкаў назіральнікаў за выбарамі".

Амбасадар Вік падкрэсьлівае, што гэта стандартная практыка ў дзейнасьці АБСЭ, якая мела месца безь якіх-небудзь інцыдэнтаў або нязгоды з боку ўладаў ў часе выбараў у мясцовыя саветы 1999 году й "Нацыянальнага сходу" летась.

"Праграмы былі й застаюцца празрыстымі ды ня маюць нічога агульнага са шпіянажам ці палітычнай ваяўнічасьцю," – заявіў кіраўнік групы АБСЭ ў Беларусі.

Я патэлефанаваў у Менск палітычнаму дарадцы КНГ АБСЭ Эндру Карпэнтэру і спытаўся, ці будзе ягоная група й надалей дапамагаць рыхтаваць назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары.

(Карпэнтэр: ) "Я думаю, што мы будзем працягваць дапамогу беларускім уладам у дэмакратызацыі ў адпаведнасьці з нашым мандатам," – сказаў спадар Карпэнтэр.

У заяве групы АБСЭ таксама зазначаецца, што супрацоўніцтва АБСЭ з унутранымі назіральнкамі легітымнае ды неабходнае.

"КНГ з занепакоенасьцю назірае за публічнай кампаніяй, што грунтуецца на сфабрыкаваным і таму фальшывым асацыяваньні місіі з ваяўнічасьцю, баевікамі ды іншай незаконнай дзейнасьцю," – гаворыцца ў сёньняшняй заяве менскае групы АБСЭ.



Юры Сьвірко, Прага