Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Аўтар называе сябе адным з прадстаўнікоў сьледчай групы, што дасьледуе справу Завадзкага, і сьцьвярджае: напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў улады імкнуцца як мага хутчэй закрыць справу Завадзкага. Ліст быў перададзены кіраўніку правабарончай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" Алегу Волчаку.

Аўтар, ці аўтары, ананімнага ліста, якія называюць сябе прадстаўнікамі апэратыўнай сьледчай групы па зьнікненьні Завадзкага, заяўляюць, што імі атрыманы загад завершыць справу як мага хутчэй. Яны выказваюць перасьцярогу, што справа зьнікненьня апэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага так і ня будзе завершана, а суд прыме палітычна матываванае рашэньне, нягледзячы на здабытыя зьвесткі. Пра гэта Рацыі паведаміў кіраўнік правабарончай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" Алег Волчак, якому перададзены ананімны ліст. Паказваючы на прычыны прысьпешваньня, сп.Волчак паведаміў:

А.В.: - Каб менш грамадзкага рэзанансу было вакол гэтай справы. У першую чаргу, гэта ж падрываецца аўтарытэт сілавых органаў і спэцслужбаў. Падстаўляецца "Алмаз", які павінен змагацца з тэрарызмам, але атрымліваецца, што ён змагаўся зь іншадумствам. У год выбараў гэта, тым больш, ня выгадна ўладзе.

Ананімны ліст уяўляе зь сябе грунтоўны твор, напісаны на чатырох старонках. У ім падрабязна апісваецца інтрыга паміж сілавымі ведамствамі. Пасьля гучных адставак кіраўніка пракуратуры Бажэлкі й шэфа КДБ Мацкевіча са справы Завадзкага зьніклі два тамы крымінальнае справы. Аўтары ліста зьвязваюць гэта з прыходам у пракуратуру Віктара Шэймана. Менавіта адданы Лукашэнку кіраўнік пракуратуры, а ня новы міністар унутраных справаў Навумаў, дае загады й кантралюе хаду справы. І менавіта з пракуратуры прыйшло ўказаньне як найхутчэй завершыць справу. Ананімы паведамляюць пра ўскосныя сьведчаньні таго, што да справы зьнікненьня Ганчара й Захаранкі маглі быць прыналежныя тыя самыя людзі, што й да прападаньня Завадзкага.

У лісьце гаворыцца: вынікі геннай экспэртызы на 99 адсоткаў пацьвердзілі факт, што кроў на рыдлёўцы, знойдзенай у затрыманага Ігнатовіча, належыць Зьмітру Завадзкаму.

Дарэчы, у лісьце падрабязна апісваюцца дадатковыя матывы гучных адставак Мацкевіча й Бажэлкі - скандал распачаўся пасьля арышту Паўлючэнкі. Пракуроры й КДБ імкнуліся наладзіць ператрус у вайсковай частцы, дзе трэніруецца "Алмаз". Аднак іх туды не дапусьцілі. Адстаўкі адбыліся на другія суткі.

У ананімным дасланьні вельмі падрабязна апавядаецца й пра новае супрацьстаяньне паміж супрацоўнікамі Камітэту па арганізаванай злачыннасьці й пракуратурай, якія ня дзеляцца інфармацыяй з КДБ.

Факт зьяўленьня новага ананімнага ліста ілюструе ціск, які сьледчыя адчуваюць на сабе з боку ўладаў. Так лічыць кіраўнік "Прававой дапамогі насельніцтву" Алег Волчак, на 97 адсоткаў упэўнены ў сапраўднасьці ліста. Згадаем, што папярэдне ананімны ліст супрацоўніка КДБ, які стаў вонкавай нагодай для гучных адставак сілавікоў, быў разасланы праз e-mail ва ўсе сродкі масавай інфармацыі. Адказваючы на пытаньне Рацыі, чаму новы ліст ананіма патрапіў толькі да кіраўніка "Прававой дапамогі", Алег Волчак заявіў.

А.В.: - Значыць, мне давяраюць. Да таго ж, я прапрацаваў чатыры з паловай гады ў пракуратуры й ведаў шмат сьледчых. І большасьць сьледчых, якія зараз працуюць у групе, ведаюць мяне. Ня выключана, што яны вырашылі паўзьдзейнічаць на грамадзкую думку праз праваабарончую структуру.

Гэтак мяркуе Алег Волчак, які яшчэ верыць у тое, што грамадзкая думка мае моц паўплываць на хаду сьледзтва ў гучных справах зьнікненьняў на Беларусі.



Юрась Карманаў

Радыё Рацыя