Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


фотоЯк паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, амаль увесь тыдзень з боку Балтыйскага мора на ўсход праз тэрыторыю нашай краiны будзе рухацца сапраўдны «пакет» розных па магутнасцi атлантычных цыклонаў. Таму ў блiжэйшыя днi надвор’е ў рэспублiцы будзе няўстойлiвае.

Не абыдзецца ў гэтыя днi без снегу, а часам пройдзе i дождж. Так, у чацвер дождж сiноптыкi абяцаюць на ўсёй тэрыторыi краiны. Эксперты гiдраметцэнтра пужаюць нас страшэннай галалёдзiцай на дарогах, бо чакаюцца моцныя сутачныя перапады тэмператур. Напрыклад, у ноч на 16 сакавiка тэмпература паветра будзе дасягаць 6-12, а па паўднёваму ўсходу — нават градусаў 18 марозу. Аднак удзень у сераду сонца месцамi прагрэе паветра да плюс 2 градусаў. Сярэднясутачная тэмпература 17 сакавiка будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, а па поўдню краiны ўдзень будзе дасягаць нават плюс 7 градусаў. Напрыканцы тыдня зноў стане халадней, i чарговыя ападкi будуць толькi ў выглядзе снегу. Усталюецца слабамарознае надвор’е, а ўначы тэмпература паветра будзе дасягаць мiнус 6-11 градусаў. I толькi ў Брэсцкай вобласцi дзённыя тэмпературы будуць каля нуля.

Сяргей КУРКАЧ
0058648