/ /

Уладзімір Някляеў правёў у мінскім парку Янкі Купалы літаратурныя чытанні. Паслухаць паэта сабралася некалькі сотняў чалавек, сярод якіх былі вядомыя палітыкі, музыкі, актывісты. Мерапрыемства было прысвечана юбілею паэта: экс-кандыдату ў прэзідэнты 9 ліпеня споўнілася 70 гадоў.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Някляеў адзначыў, што заяўку на правядзенне чытанняў падаў у Мінгарвыканкам месяц таму. Ён нагадаў чыноўнікам, што такая традыцыя існавала ў Мінску нават у савецкія часы: каля помніка Купалу свае вершы чыталі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Максім Танк, Пімен Панчанка і іншыя. Улады мерапрыемства не дазволілі. Адмовілі і з арэндай канцэртных залаў, у тым ліку — Дома літаратараў.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Уступнае слова было нядоўгім. Уладзімір Пракопавіч не аднойчы звяртаў увагу на тое, што мерапрыемства не палітычнае і на ім мусіць гучаць выключна паэзія. «Толькі вершы» — так і называецца кніга, з якой ён прачытаў першы верш — «Калыханка», прысвечаны Генадзю Бураўкіну.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Някляева змянялі кіраўнік незалежнага прафсаюза Генадзь Федыніч, музыкі Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі, а таксама Ян Казімір Вішнеўскі - сын мастака-графіка Уладзіміра Вішнеўскага. Яны чыталі вершы і спявалі песні.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BYФото: Вадим Замировский, TUT.BYФото: Вадим Замировский, TUT.BY

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Чытанні Уладзімір Някляеў скончыў вершам «Айчына», у якім нагадаў пра сувязь сучаснай Беларусі з Вялікім Княствам Літоўскім.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Мерапрыемства скончылася лозунгам «Жыве Беларусь!», калі пачаўся дождж. За тым, што адбывалася каля помніка Купалу, назіралі людзі ў цывільным, але ніякіх традыцыйных дзеянняў не прадыпрымалі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

{banner_819}{banner_825}
-20%
-10%
-10%
-20%
-30%
-50%
-10%
-20%
-50%
-30%