1. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  2. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  3. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  4. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  5. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  6. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  7. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  8. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  9. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  10. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  11. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  12. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  13. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  14. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  15. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  16. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  17. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  18. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  19. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  20. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  21. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  22. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  23. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  24. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  25. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  26. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  27. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  28. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  29. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  30. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте


Журналіст газеты Rzeczpospolita Руслан Шошын пагаварыў с нобелеўскай лаурэаткай Святланай Алексіевіч пра яе рэзанансныя выказванні падчас сустрэчы з чытачамі ў Брукліне, якія выклікалі рэзкую рэакцыю польскага МЗС.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Rzeczpospolita: Падчас сустрэчы з чытачамі ў бібліятэцы ў Брукліне, якая адбылася 12 чэрвеня, вы сказалі: «Палякі найгорш за ўсіх ставіліся да габрэяў». На падставе якіх гістарычных крыніцаў вы дайшлі да такой высновы?

Сьвятлана Алексіевіч: Шмат гадоў таму былі апублікаваныя даследаванні Яна Грабоўскага з Атаўскага ўніверсітэту «Паляванне на габрэяў», а таксама тры кнігі Яна Томаша Гроса «Суседзі», «Страх» і «Залатое жніво». Расейскі пісьменнік і публіцыст Мацвей Гейзер расказаў пра разню габрэйскага насельніцтва ў мястэчку Ружаны ў цяперашняй Берасьцейскай вобласці. Ён карыстаўся ўспамінамі ізраільскага прэм’ера Іцхака Шаміра. 5 траўня 2000 года сама Rzeczpospolita пісала пра тое, як забівалі габрэяў у Радзівілаве, Вансошы і Візьне. У кнізе Гроса «Суседзі» найстрашнейшае — апісанне пагрому ў Ядвабне 10 чэрвеня 1941 году. Тады жыўцом спалена 340 габрэяў — жанчын, старых і дзяцей. Чарговае жорсткае злачынства адбылося ўжо пасля вайны, калі 4 чэрвеня 1946 года ў Кельцах былі забітыя дзясяткі габрэяў. Пасля гэтай разні бальшыня габрэяў, якім удалося выжыць, выехалі з Польшчы.

Видэа: Народная перамога

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Rzeczpospolita: Падчас сустрэчы вы падкрэслівалі: «Ксяндзы наўпрост на службах казалі: забі габрэя». ЦІ не маглі б вы падаць канкрэтныя прыклады? Якія ксяндзы і дзе так казалі?

Алексіевіч: Грос згадвае 128 мясцовасцяў, у якіх палякі самастойна або ў супрацоўніцтве з фашыстамі ўчынілі габрэйскія пагромы. У Шчучыне на чале пагрому быў дырэктар школы, у Райградзе — настаўнік. Грос апытаў сотні сведкаў і падаў неаспрэчныя довады, што адказнасць за гэта нясуць не толькі фашысцкія карнікі, але і палякі, якім за гэта плацілі гарэлкай, хлебам і цукрам. Грос даводзіць, што ксяндзы не стрымвалі крывавых нападаў. Калі я пісала свае кнігі, я шмат ездзіла па Беларусі. Я чула тыя самыя гісторыі ад жыхароў заходняй Беларусі. Ніхто не ставіць пад пытанне віны фашыстаў, але, на жаль, яны мелі шмат добраахвотных памочнікаў сярод мясцовых жыхароў. ​

Rzeczpospolita: Якім чынам можна замераць «найгоршае з усіх народаў стаўленне да габрэяў»? Як вы яго мераеце?

Алексіевіч: Тут рэч не ў тым, хто мае на сумленні больш, а хто менш. Пытанне ў іншым: калі мы пачнем шчыра гаварыць пра сваю мінуласць — расейцы, беларусы і палякі. Я хацела б працытаваць словы вялікага паляка, героя руху супраціву, Яна Новака-Езяранскага, жаўнера Арміі Краёвай, выдатнага кур’ера паміж польскім падполлем і эміграцыйным урадам. Ён сказаў: «Бясспрэчны той факт, што старых і дзяцей, мужчын і жанчын у Ядвабне з жудаснай жорсткасцю забівалі палякі. Калі мы чакаем ад іншых прызнання ў злачынствах супраць Польшчы і палякаў, мы мусім асабіста прызнацца ў зле, учыненым блізкім. Калі мы дамагаемся ад Расеі прызнання ў Катынскім злачынстве, абвяшчэння прозвішчаў адказных і публікацыі абставінаў забойства безабаронных польскіх ваеннапалонных у Катынскім лесе і ў іншых месцах, то мы не павінны мець прэтэнзіяў да аўтара кнігі „Суседзі“ за тое, што праз 60 гадоў ён выявіў і пацвердзіў дакументальна масавае забойства, учыненае палякамі ў Ядвабне, пра якое нам хацелася б не ведаць і не памятаць». ​

Rzeczpospolita: Гаворачы пра тое, як палякі ставіліся да габрэяў, вы спасылаліся на знаёмага журналіста з Польшчы. Пра каго вы канкрэтна казалі? ​

Алексіевіч: Прозвішча гэтага сумленнага журналіста не мае значэньня. Праблема палягае ў тым, што ваша грамадства мае неадназначнае стаўленне да кніг, якія расказваюць праўду пра згаданыя вышэй факты. Як вы, палякі, гэтак і мы яшчэ як след не абгаварылі балючыя моманты сваёй гісторыі. У нас таксама нельга гаварыць пра лагеры, пра вайну. Забыццё нам помсціць.

Rzeczpospolita: Гісторыі, прадстаўленыя ў вашых кнігах, гавораць шматлікімі галасамі. Чаму вы тут аўтарытарна сцвердзілі, што «палякі найгорш за ўсіх ставіліся да габрэяў», і пры гэтым не ўспомнілі пра тысячы Праведнікаў свету? Вы таксама ні слова не сказалі пра тое, што немцы асуджалі на смяротнае пакаранне тых палякаў, якія ратавалі габрэяў.

Алексіевіч: Гэтыя словы былі вырваныя з кантэксту, я адказвала на канкрэтныя пытанні, якія задаваліся з залі: у пераследзе габрэяў падчас вайны ўдзельнічалі літоўцы, украінцы, палякі. Я адказвала, што чула пра такія факты, калі ездзіла па Беларусі. Калі б у мяне спыталіся пра Праведнікаў, я б сказала, што сотні людзей ва ўсіх гэтых краінах рызыкавалі жыццём, ратуючы яўрэяў. А найважнейшае тое, што ніхто не здымае віны з немцаў, яны таксама гэтаму не пярэчаць. Але ў адрозненне ад нас, яны не баяцца гаварыць пра гэта і робяць гэта ўжо дзясяткі гадоў. ​

Rzeczpospolita: Але гэты сказ — «Палякі найгорш за ўсіх ставіліся да габрэяў» — не пакідае сумневаў. З яго бясспрэчна вынікае, што ставіліся да габрэяў горш, чым немцы. Ці вы лічыце, што палякі адказныя за Халакост? ​

Алексіевіч: Я заўсёды стараюся пісаць праўду. Гэты шлях я выбрала даўно.

Rzeczpospolita: У Нью-Йорку з вашых вуснаў таксама прагучала сцверджаньне, што «ўсе карнікі ў Беларусі паходзілі з Украіны». У гэткім разе што б вы маглі сказаць пра беларуса Францішка Кушаля, які быў штандартэнфюрэрам СС, і пра Беларускую Краёвую Абарону, якая супрацоўнічала з немцамі? ​

Алексіевіч: Я не гісторык. І гэтак магу адказаць на ваша пытанне. Гэта была вялікая вайна і ўсёй праўды пра яе мы ўсё яшчэ не ведаем. Некалі старая сялянка з беларускай вёскі сказала мне: «Гэта была таксама грамадзянская вайна. Людзі вярталіся з Сібіры, з лягероў і помсцілі тым, хто іх туды выслаў». ​

-5%
-10%
-10%
-10%
-50%
-20%
-20%
-35%
-20%
-20%
-10%
0069757