Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Балгарскае пасольства ў Беларусi абвергла iнфармацыю, якая з’явiлася ў шэрагу СМI, што ўрад Балгарыi мае намер адмянiць вiзы для беларускiх турыстаў.

«Вiзы застануцца. Размова iдзе аб тым, каб зрабiць для беларусаў бясплатнай вiзу, кошт якой складае сёння 30 еўра. Аднак консульскi збор за апрацоўку дакументаў — 20 еўра — трэба будзе заплацiць абавязкова», — паведамiў сёння на сустрэчы з журналiстамi кiраўнiк консульскага аддзела пасольства Балгарыi ў Беларусi Эмiл Самарджыеў. Катэгорыi беларусаў, якiя змогуць атрымаць бясплатную балгарскую вiзу, будуць рэгламентаваныя ў пагадненнi аб узаемных паездках памiж грамадзянамi Беларусi i Балгарыi. Праект дакумента падрыхтаваны да падпiсання. Кiраўнiк консульскага аддзела нагадаў, што, пачынаючы з 2002 года, балгарскi ўрад штогод прымае рашэнне аб вызваленнi арганiзаваных турыстаў з Беларусi ад аплаты кошту вiзы для ўезду ў гэту краiну. «Думаю, што ў 2005 годзе такая практыка будзе прадоўжана», — адзначыў ён.

P. S.  Віншуем балгараў з нацыянальным святам — Честит празник скъпи приятели! — TUT.BY