Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


17-гадовы жыхар Клiчаўскага раёна выратаваў у час пажару жанчыну i яе 4-гадовае дзiця.

У панядзелак днём у вёсцы Бёрда Клiчаўскага раёна ўзнiк пажар у жылым доме. Загаранне ўбачыла жыхарка вёскi. Жанчына выклiкала выратавальнiкаў i паведамiла аб ЧП свайму малодшаму брату Максiму, якi гасцяваў у яе. Не марнуючы часу, хлопец выбег у двор суседняга дома, нягледзячы на моцнае задымленне, увайшоў у будынак i вынес напужанага пажарам 4-гадовага хлопчыка. З-за моцнага агню другi раз увайсцi ў дом праз дзверы Максiм ужо не змог. Не разгубiўшыся, ён разбiў шыбу, улез у дом i дапамог выратавацца 35-гадовай гаспадынi. Яна знаходзiлася ў другой частцы дома, шлях выратавання з якой быў адрэзаны агнём. Пажар у доме ўзнiк з-за дзiцячага свавольства. У той час як мацi дзiцяцi спала, яе малы палiў на печы запалкi…

Кiрыл ДАНIЛАЎ
,