Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Беларускiя наркаманы сталi значна больш спажываць сiнтэтычных наркотыкаў

На ценявым наркатычным рынку нашай краiны апошнiм часам падае попыт на опiй, гашыш, марыхуану i нават на гераiн. Аднак гэта зусiм не азначае, што наркатычная навала паступова адступае з Беларусi. Сiтуацыя, як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi начальнiк аддзела па процiдзеянню незаконнаму абароту наркотыў МУС Беларусi Рамуальд Андрыеўскi, застаецца даволi складанай.

Проста айчынныя наркаманы памянялi свае «прыярытэты». Паводле слоў палкоўнiка Андрыеўскага, калi яшчэ 3-4 гады таму айчынныя «аматары кайфу» аддавалi перавагу наркотыкам раслiннага паходжання, то зараз назiраецца масавае захапленне «сiнтэтыкай», i ў прыватнасцi метадонам. Летась, напрыклад, было канфiскавана 682 грамы метадону, што ў 136 разоў больш, чым у 2000 годзе. Попыт на памянёны наркотык спарадзiў i вялiкае прапанаванне. Гандаль сiнтэтычнымi наркотыкамi прыносiць вялізныя прыбыткi. Паводле iнфармацыi палкоўнiка Андрыеўскага, 1 грам метадону каштуе на ценявым рынку 150-160 долараў. Як правiла, метадон завозяць з-за мяжы. Аднак i айчынныя вытворцы спрабуюць заняць сваё месца на гэтым рынку. Паводле слоў Рамуальда Андрыеўскага, летась i на пачатку гэтага года ў Мiнску былi выяўлены дзве падпольныя лабараторыi па вырабу метадону. Дзейнiчалi нелегальныя наркалабараторыi на базе навукова-даследчых iнстытутаў.

Вельмi актыўна апошнiм часам распаўсюджваюцца ў нашай краiне i псiхатропныя рэчывы, якiя маладыя людзi i падлеткi выкарыстоўваюць для павышэння настрою. Аб «прагрэсiруючай папулярнасцi» гэтых наркотыкаў яскрава сведчыць мiлiцэйская статыстыка. Напрыклад, за мiнулы год супрацоўнiкамi канфiскавана амаль 90 кiлаграмаў псiхатропных рэчываў, што ў 26 разоў больш, чым чатыры гады таму назад. Адметна, што псiхатропныя рэчывы (найчасцей гэта амфетамiны) распаўсюджваюцца ў месцах масавага адпачынку моладзi. Летась на дыскатэках i ў камп’ютарных клубах было выяўлена 135 злачынстваў, звязаных з наркотыкамi. Былi таксама спробы наладзiць збыт наркотыкаў у некаторых навучальных установах. Усяго за мiнулы год канфiскавана больш як 28 кiлаграмаў амфетамiнаў. «Iмпартуюцца» гэтыя наркотыкi звычайна з Польшчы i Лiтвы. А распаўсюджваюць «белую смерць» звычайна асобы, якiя нiдзе не працуюць.

Мiкола ДЗЯБЁЛА