Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


З учарашняга дня ў Беларусi ўведзены цэнавыя абмежаваннi на рыбу i рыбапрадукцыю. Iх мэта — стрымаць рост цэн на гэтыя харчовыя тавары.

Згодна з пастановай мiнiстэрства эканомiкi № 17 ад 31 студзеня 2005 года, на рэалiзуемую насельнiцтву iмпартную рыбную прадукцыю (рыбу, рыбныя тавары, кансервы рыбныя i селядзец, акрамя чырвонай i чорнай iкры, далiкатэснай рыбы) пры фармiраваннi адпускных цэн iмпарцёрамi прадугледжана абмежаванне ў выглядзе аптовай надбаўкi да 30 працэнтаў да сумы кантрактных цэн, мытных плацяжоў i выдаткаў па iмпарту. Раней узровень адпускных цэн не абмяжоўваўся.

Адначасова пры фармiраваннi рознiчных цэн гандлёвымi арганiзацыямi на рэалiзуемую ў Беларусi рыбную прадукцыю, уключаючы i тую, што вырабляецца ў краiне, знiжаецца памер гранiчных гандлёвых надбавак з улiкам надбаўкi аптовага звяна на рыбу, рыбныя тавары, кансервы рыбныя i селядзец (за выключэннем чырвонай i чорнай iкры, далiкатэснай рыбы) з 30 працэнтаў да адпускных цэн да 23 працэнтаў для арганiзацый гандлю i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, i да 24 працэнтаў — для арганiзацый спажывецкай кааперацыi, гаворыцца ў каментарыi да пастановы мiнiстэрства эканомiкi.

Сяргей РАСОЛЬКА