Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Апошнiм часам у вiзавым аддзеле пасольства Германii ў Мiнску ўсё часцей пачалi выяўляцца факты падачы грамадзянамi Беларусi падробленых дакументаў на атрыманне ўязной шэнгенскай вiзы.

Як паведамiла прэс-служба нямецкага пасольства, было ўстаноўлена, што запрашэннi шэрагу германскiх i нiдэрландскiх фiрмаў, выпiскi з германскага гандлёвага рэестра, даведкi прамыслова-гандлёвай палаты Берлiна, а таксама прад’яўлены некаторыя працоўныя кнiжкi жыхароў з Беларусi былi сфальсiфiкаваныя.

У сувязi з павелiчэннем колькасцi спроб атрымаць вiзу па падробленых дакументах пасольства ФРГ заяўляе, што пры выяўленнi падобных фактаў для несумленных грамадзян будзе ўводзiцца забарона ўезду ва ўсе краiны Шэнгенскага пагаднення на некалькi гадоў.

Леанiд ТУГАРЫН
0058648