Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Мiжземнаморскi цыклон змянiў цыркуляцыю атмасфернага паветра, i ў Беларусь пачалi паступаць цёплыя паветраныя масы з поўдня Еўрапейскага кантынента, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

У пятнiцу ападкi пройдуць у большасцi раёнаў краiны, але ў асноўным гэта будзе мокры снег. Месцамi туман, галалёдзiца. У начныя гадзiны тэмпература паветра складзе ад нуля да мiнус 4 градусаў, а днём яна будзе блiзкая да нуля. Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у суботу, 19 лютага, невялiкi снег пройдзе толькi ў асобных раёнах рэспублiкi. У начныя гадзiны будзе ад 1 да 6 градусаў нiжэй за нуль, пры праясненнях да мiнус 9 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. У нядзелю, 20 лютага, тэмпературны фон значна не зменiцца, але снег пройдзе на большай частцы Беларусi.