Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


фотоЭкс-кiраўнiк спраў прэзiдэнта Галiна Жураўкова будзе адбываць пакаранне ў папраўча-працоўнай калонii агульнага рэжыму.

Пра гэта «Звяздзе» паведамiў прэс-сакратар Вярхоўнага суда краiны Валянцiн Барысевiч. А вось саўдзельнiкi спадарынi Жураўковай будуць адбываць пакаранне ў калонiях узмоцненага рэжыму.

Нагадаю, што калегiя па крымiнальных справах вышэйшай судовай iнстанцыi Беларусi прыгаварыла Галiну Жураўкову да 4 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi. Такое ж пакаранне атрымалi i былы начальнiк упраўлення знешнеэканамiчных сувязяў Юры Матусевiч, i колiшнi намеснiк гендырэктара прадпрыемства «Белая Русь» Аляксандр Мурашка. Экс-кiраўнiк «Белай Русi» Вiктар Асiпенка i былы начальнiк аддзела паставак нафтапрадуктаў гэтага прадпрыемства Сяргей Сцяпанаў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волi.

Да ўсiх асуджаных прыменены артыкул 70 Крымiнальнага кодэкса. Гэта азначае, што яны атрымалi пакаранне нiжэй нiжэйшай мяжы.

Апроч таго, па рашэнню суда з усiх асуджаных будзе спагнана ў якасцi кампенсацыi за нанесены ўрон агулам амаль 425 мiльёнаў рублёў. Суд таксама канфiскаваў у даход прадпрыемства «Белая Русь» 3 мiльёны 251 тысячу долараў, якiя былi ўнесены чатырма абвiнавачваемымi, у тым лiку i Галiнай Жураўковай, у якасцi залогу. Прыгавор канчатковы i абскарджанню не падлягае.

Галiна Жураўкова, дарэчы, падчас вынясення прыгавору з-за пагаршэння стану здароўя ў зале суда не прысутнiчала. Зараз яна знаходзiцца пад хатнiм арыштам i як толькi ачуняе, то адразу ж будзе пераведзена ў следчы iзалятар ГУУС Мiнгарвыканкама, а адтуль яе этапiруюць у калонiю. Адбываць пакаранне спадарыня Жураўкова, паводле iнфармацыi, атрыманай у МУС Беларусi, будзе ў адной з жаночых калонiй на тэрыторыi Гомельскай вобласцi.

Мiкола ДЗЯБЁЛА