Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Паводле iнфармацыi Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, за мiнулы тыдзень на грып i вострыя рэспiраторныя захворваннi ў 18 кантрольных гарадах захварэлi амаль 65,5 тысячы чалавек, што на 25 працэнтаў перавышае паказчык за апошнi тыдзень студзеня.

Найбольш высокi ўзровень захворванняў назiраўся ў Наваполацку, Пiнску i Вiцебску. I з 3 лютага ў Наваполацку санiтарнай службай пачаў рэалiзоўвацца комплекс процiгрыпозных i процiэпiдэмiчных мерапрыемстваў. На мiнулым тыднi на каранцiн была зачынена 21 школа ў Мiнскай, Вiцебскай i Брэсцкай абласцях.

Актывiзацыю цыркуляцыi на тэрыторыi краiны вiрусаў грыпу А i В пацвярджаюць i лабараторныя даследаваннi. Нягледзячы на тыя абставiны, што ў 6 з 18 кантрольных гарадоў яшчэ нi разу не перавышаўся эпiдэмiчны парог, медыкi лiчаць, што эпiдэмiя грыпу ўжо «ўзяла ў палон» Беларусь, i ў блiжэйшыя тыдзень-два колькасць захварэўшых на грып i прастуду будзе прыкметна павялiчвацца. Паводле прагнозаў Навукова-даследчага iнстытута эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii, сёлетняя эпiдэмiя грыпу будзе ўмеранай iнтэнсiўнасцi i насiць змешаны характар (пераважаць будуць вiрусы грыпу А). На шчасце, вiрусы грыпу, якiя сёння цыркулююць на нашай тэрыторыi, многiм з беларусаў добра знаёмыя, таму ў тых, хто з iмi сустракаўся падчас мiнулагодняй эпiдэмii, ужо выпрацаваўся да iх iмунiтэт.