Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кожны чацвёрты шлюб, зарэгiстраваны ў мiнскiм Доме шлюбаў, бярэцца з грамадзянiнам замежнай дзяржавы. Аб гэтым у гутарцы паведамiла загадчыца сталiчнага Дома шлюбаў Надзея Рэуцкая.

Паводле яе слоў, у мiнулым годзе ў Доме шлюбаў марш Мендэльсона прагучаў 1613 разоў. Прычым у 386 выпадках твор вялiкага нямецкага кампазiтара выконваўся для закаханых пар, у якiх жанiх або нявеста з’яўлялiся грамадзянамi iншых дзяржаў. Традыцыйна жыхары беларускай сталiцы часцей за ўсё звязваюць свае лёсы вузамi Гiменея з выхадцамi з краiн блiзкага замежжа — Расii i Украiны.

Ва ўпраўленнi натарыята i ЗАГСаў мiнiстэрства юстыцыi рэспублiкi паведамiлi, што ў цэлым па рэспублiцы за апошнiя тры гады колькасць шлюбаў беларусаў з iншаземцамi зменшылася. Так, у 2002 годзе органамi ЗАГСа ў Беларусi зарэгiстравана 3845 (5,8 працэнта ад агульнай колькасцi) новых iнтэрнацыянальных сем’яў. У 2003 годзе афiцыйна аформiлi свае адносiны 3724 (5,4 працэнта) закаханых пар, у 2004 — 3721 (6,2 працэнта).

На думку супрацоўнiкаў мiнiстэрства юстыцыi, стабiлiзацыя колькасцi шлюбаў грамадзян Беларусi з прадстаўнiкамi замежных дзяржаў тлумачыцца «павышэннем узроўню жыцця насельнiцтва нашай рэспублiкi, ростам нацыянальнай самасвядомасцi беларусаў». Нагадаем, што колькасць шлюбаў у Беларусi ў 2004 годзе ў параўнаннi з мiнулым годам зменшылася на 14 працэнтаў, склаўшы 60 179. У 2003 годзе ў рэспублiцы ўтварылася 69 918 маладых сем’яў.
0058648