Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345
  • Популярное

Общество


Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле метэаралагiчных прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, моцны антыцыклон з поўдня Урала рухаецца зараз у бок Заходняй Еўропы. Айчынныя спецыялiсты падлiчылi, што ўжо 7 лютага цэнтр гэтага антыцыклону дасягне тэрыторыi Беларусi.

Такiм чынам, ужо ў суботу-нядзелю ў нашай краiне iстотна павысiцца атмасферны цiск, спыняцца ападкi i iстотна пахаладае. Паводле меркаванняў сiноптыкаў, самае халоднае надвор’е ў рэспублiцы будзе назiрацца ў перыяд з 6 па 8 лютага. Уначы ў гэтыя днi тэмпература паветра панiзiцца да 11-17, а пры праясненнях нават да 23-25 градусаў марозу. Удзень у гэтыя днi будзе таксама не цёпла - 5-10, а ў асобных раёнах - да 15 градусаў марозу.

Паводле папярэднiх прагнозаў, пачынаючы з сярэдзiны наступнага тыдня чакаецца павелiчэнне воблачнасцi, месцамi пройдзе снег. Менавiта з серады наступнага тыдня маразы пачнуць iстотна слабець.

Сяргей КУРКАЧ