Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Кіраўнік офісу TACIS у Беларусі Рауль дэ Люзенбергер лічыць, што дробныя грамадзкія і рэлігійныя арганізацыі, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасьцю, пасьля зьяўлення дэкрэта прэзыдэнта № 8 могуць спыніць дабрачынныя праэкты ў адносінах да Беларусі. Такое меркаваньне сп. Люзенбергер выказаў БелаПАН 9 красавіка падчас візіту ў Гомельскую вобласьць.

Сп. Люзенбергер упэўнены, што строгія патрабаваньні дэкрэту не адаб'юцца на рэалізацыі буйных дабрачынных праэктаў. Таму TACIS непакоіць работа дробных арганізацыяў. "Для іх гэта будзе вельмі складана, таму што механізм ня вельмі зручны, на жаль". Таксама кіраўнік офісу не выключае, што спробы супрацоўнічаць у адпаведнасьці з нормамі дэкрэту з боку невялікіх арганізацыяў будуць, "але пры першых жа цяжкасьцях дапамога будзе спынена".
,