Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


На 1 лютага крэдыроская запазычанасьць беларускіх прадпрыемтсваў і арганізацыяў склала 5 трлн. 346,1 млрд.рублёў (4,4 млрд.даляраў у пераліку па афіцыйным курсе на гэты дзень), у тым ліку пастаўшчыкам за тавары, працы й паслугі - 4 трлн.79,8 млрд. рублёў (3,4 млрд.даляраў).

Як паведамляе Міністэрства статыстыкі й аналізу, больш за ўсё даўгоў у прамысловасьці - 2 трлн.656,8 млрд. (49,7% усёў сумы запазычанасьцяў), жыльлёва -- камунальнай гаспадарцы - 573,7 млрд. (10,7%), сельскай гаспадарцы - 502,5 млрд. (9,4%) і на транспарце - 466,8 млрд. (8,7%).

Запазычанасьць за энэргарэсурсы на 1 лютага склала 1 трлн.859,3 млрд.рублёў (1,5 млрд.даляраў), ці 45,6% ад агульнай сумы запазычанасьці пастаўшчыкам за тавары, работы й паслугі.

Зьнешняя запазычанасьць за прыродную газу раўнялася 139,7 млрд.рублёў (115,5 млн. даляраў), электраэнэргію -- 103,8 млрд. рублёў (85,8 млн. даляраў), нафту -- 13,9 млрд. рублёў (11,5 млн. даляраў).

Запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў на 1 лютага склала 1 трлн. 23,2 млрд. рублёў (845,6 млн.даляраў). Больш за ўсё яны павінны краінам СНД - 580,3 млрд. рублёў, у тым ліку Расеі - 561,2 млрд.