Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Супрацоўнікі службы бясьпекі Лукашэнкі затрымалі двух непаўнагадовых удзельнікаў акцыі.



Акцыю, якая праходзіла ў розных раёнах Менску, маладафронтаўцы прысьвяцілі сёньняшняму выступу Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым пасланьнем.

Апоўдні ў сквэр насупраць адміністрацыі Лукашэнкі прыйшлі пяцёра маладафронтаўцаў. Гаворыць прэсавая сакратарка Маладога Фронту Стася Басава:

(Басава: ) "Сёньня ў парлямэнце Лукашэнка распаўсюджвае свой зварот да беларускага грамадзтва, і мы проста вырашылі яму дапамагчы ў гэтай справе. Галоўны сэнс гэтай акцыі — давесьці да нашага беларускага народу, што насамрэч думае пра яго наш прэзыдэнт нацыянальнага алімпійскага камітэту".

Аднак правесьці акцыю каля прэзыдэнцкай адміністрацыі маладафронтаўцам ня ўдалася. Усе падыходы да будынку адмінстрацыі, двары й сквэр былі запоўненыя міліцыянтамі й супрацоўнікамі службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі. Двох супрацоўнікаў службы бясьпекі надта цікавіла, што гавораць маладафронтаўцы ў інтэрвію журналістам.

Удзельнікі акцыі вырашылі не чакаць, пакуль іх затрымаюць. Яны наклеілі сабе вусы й накіраваліся ў бок плошчы Незалежнасьці, па дарозе раздаючы мінакам гумарыстычнае "Пасланьне ад прэзыдэнта нацыянальнага алімпійскага камітэту ўсіх славянаў".

У гэтым пасланьні адзначаецца, што за 7 гадоў прэзыдэнцтва мала што ўдалася зрабіць, бо "прэзыдэнту замінае мой уласны народ. Мой народ не апраўдаў майго даверу, і ў мяне няма даверу да гэтага народу".

Напрыканцы пасланьня прэзыдэнт алімпійскага камітэту ўсіх славянаў сьцьвярджае, што такі народ яму непатрэбны, а любімым спортам ён, маўляў, можа займацца і ў іншай краіне.

Удзельнікі акцыі амаль дайшлі да плошчы Незалежнасьці, але ў раёне Галоўпаштамту каля іх спыніўся мікрааўтобус, зь якога выскачылі супрацоўнікі службы бясьпекі Лукашэнкі й затрымалі непаўнагадовых Дзяніса Налібока й Івана Тамашэвіча. Хлопцаў даставілі ў пастарунак, склалі на іх пратаколы за распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі й праз 2 гадзіны адпусьцілі.



Альгерд Невяроўскі, Менск