/

«Радыё Свабода» і Саюз беларускіх пісьменнікаў правядуць урачыстую прэзентацыю кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў малой зале Палаца Рэспублікі 14 красавіка, а 16-й гадзіне. Удзел у ёй возьме Святлана Алексіевіч.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Аб’ява пра мерапрыемства з’явілася на сайце «Свабоды» ўчора ўвечары. Уваход прадугледжваўся толькі па запрашэннях, якія на сённяшні момант ужо, на жаль, скончыліся.

Кніга «Святлана Алексіевіч на Свабодзе» выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагоддзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігоддзя гучалі на хвалях «Радыё Свабода»: інтэрв'ю са Святланай Алексіевіч, дыскусіі з яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі і іншыя тэксты пра першую ў Беларусі лаўрэатку Нобелеўскай прэміі.

-10%
-10%
-23%
-21%
-30%
-12%
-30%
-10%
0068422