опубликовано: 
обновлено: 
/

Памёр беларускі мовазнавец Зміцер Саўка. У яго засталося 4 дзяцей.

Зміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім абʼяднанні «Беларуская Майстроўня» (1979–1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк–Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня–Менск, 2005).

Зміцер быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат».

У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры чыннай дапамозе валанцёраў стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс».

Зміцер Саўка хварэў на рак.

Развітанне з мовазнаўцам пройдзе ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), што на Залатой Горцы ў Мінску 11 красавiка. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку журналіст Аляксей Мінчонак.

11:00—13:00. Развітанне, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на праспекце Незалежнасці, 44-А (Залатая Горка).

13:00—14:00. Імша ў касцёле.

Па 14-й гадзіне — выезд на Заходнія могілкі.

15:00. Пахаванне

17:30. Развітальная вячэра, кавярня «Родны кут» (вул. Кастрычніцкая, 5).

Ад касцёла да могілак і потым да кавярні будзе зарганізаваны транспарт, але зараз складана спрагназаваць дакладную колькасць людзей, якія захочуць развітацца з спадаром Змітром. Таму, калі ласка, калі ў вас ёсць магчымасць прыехаць сваім аўтам, то зрабіце гэта, напісаў Аляксей Мінчонак.

TUT.BY выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім памерлага.

-20%
-20%
-30%
-10%
-20%
-15%
-25%
-10%
0070970