Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


За апошнія дзесяць гадоў нараджальнасьць у Беларусі скарацілася больш як напалову. Паводле зьвестак ААН, Беларусь ачаляе сьпіс краінаў зь нізкай нараджальнасьцю. Адмыслоўцы цьвердзяць, што сытуацыю ў Беларусі можна параўнаць з кубінскай. Афіцыйная Гавана заахвочвае аборты, каб пазбавіцца ад "лішніх ратоў".

Кожная жанчына ў Беларусі за ўсё жыцьцё нараджае ў сярэднім толькі дваіх дзяцей. Гэта нават не забясьпечвае ўзнаўленьня насельніцтва. Паводле статыстыкі, дзьве траціны беларускіх жанчын хоць раз рабілі аборт або вакуўм-асьпірацыю. На дваіх народжаных немаўлят у нас прыпадаюць тры аборты.

Горшая сытуацыя толькі на Кубе, дзе камуністычны ўрад падтрымлівае праграму абортаў як эфэктыўны сродак пазбаўленьня ад "лішніх ратоў". Арцыбіскупа Гаваны, які выступіў супроць заахвочваньня абортаў, пасадзілі ў турму, сьвятарам забаранілі выказвацца супроць палітыкі ўраду ў сфэры рэпрадукцыі насельніцтва. Хрысьціянскія сьвятары ўсіх прысутных у Беларусі канфэсіяў перакананыя, што хутка настане час, калі аборты будуць забароненыя ня толькі Божым, але й чалавечым законам.

Гаворыць ксёндз Аляксандар Барыла, сьвятар менскага катэдральнага касьцёла: - На тэму абароны ненароджаных дзяцей Каталіцкі Касьцёл выказваецца адназначна: чалавечае жыцьцё павінна быць паважаным з моманту зачацьця. Менавіта зь першага моманту існаваньня павінны быць прызнаныя ўсе правы чалавечай асобы, у тым ліку права нявіннай істоты на жыцьцё. Аборт ёсьць маральнае зло й страшны, сьмяротны грэх. Ён цягне за сабой адлучэньне ад касьцёлу. Адлучаецца ад касьцёлу ня толькі маці, якая забіла сваё дзіця, але й тыя, хто ёй дапамагалі: доктар, мэдсястра, тыя, хто раіў, пераконваў, прымушаў зрабіць аборт. Праблема аборту - не эканамічная й не маральная, а духовая. Ці ж у ваенны й пасьляваенны час людзі жылі лепей за нас? Але тады бацькі не баяліся прыняць усіх зачатых дзяцей.

Паводле зьвестак сацыялягічнай службы НІСЭПІ, рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва скараціліся за апошняе дзесяцігодзьдзе ня так ужо й значна - на 10%. Але магчымасьць азнаёміцца з заходнім роўнем жыцьця спарадзіла падвышэньне спажывецкіх запатрабаваньняў. Сёньня маладыя людзі хочуць лепей харчавацца й апранацца, мець камфартабэльнае жытло, падарожнічаць па сьвеце. На дзяцей проста не стае грошай. 86% беларусаў называюць сябе хрысьціянамі, але пастулят прыярытэтнасьці духовага жыцьця перад матэрыяльным лічаць выдумкай ідэалістаў, нестасоўнай да "рэальнага жыцьця".

Для зьмены сытуацыі патрэбныя ня толькі захады духоўных асобаў, але й намаганьні для стварэньня новай дзяржаўнай палітыкі ў дэмаграфічнай сфэры. Так лічыць доктарка Пінскай гарадзкой лякарні Аксана Дубавіцкая.

А.Д.: - В любом цивилизованном обществе (а Беларусь считает себя цивилизованной страной) вообще не стоит выбор - ребенок или аборт. Женщина должна быть достаточно образована, чтобы избежать подобного выбора. Сейчас существует огромное количество контрацептивов, различных методик избежать нежелательной беременности, избежать проблем со своей совестью, религиозными убеждениями, конфликта с родственниками, отцом ребёнка. Государство должно уделять больше внимания половому, сексуальному воспитанию людей, особенно молодых, ведь аборты делают очень молодые женщины. Общественные организации поднимают эту проблему, но недостаточно остро.

Дзяржава робіць пэўныя захады, каб зьменшыць колькасьць абортаў. Але мы маем няшчасную спадчыну савецкіх часоў, калі парткамы выступалі ў ролі духовых пастыраў. Тады лічыліся амаральнымі разжэнствы, але ніяк не аборты. Думаецца, неабходна пры кожнай жаночай кансультацыі, лякарні, у школах, ВНУ, на вытворчасьці правесьці адукацыйныя акцыі. Гэтак, паводле "Беларусской деловой газеты", нядаўна ў адной з правінцыйных вучэльняў Беларусі паказалі дакумэнтальны фільм "Калі б сьцены маглі гаварыць" пра тое, як чалавечы зародак рэагуе на нож хірурга. Трое навучэнак страцілі прытомнасьць, адную прыйшлося шпіталізаваць. Апошнія досьледы амэрыканскіх і эўрапейскіх навукоўцаў пацьвярджаюць хрысьціянскаму патуляту пра тое, што чалавечае жыцьцё пачынаецца з моманту зачатку й яно ёсьць найвышэйшая каштоўнасьць.



Сьвятлана Курс

Радыё Рацыя