Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Катэгарычна супроць гэтага выступае кіраўнік польскай Хэльсынскай фундацыі Марэк Навіцкі. Ён заявіў нашаму Радыё, што ўвядзеньне візаў было б апраўданым у выпадку хуткага ўступленьня Польшчы ў Эўразьвяз. Аднак тэрмін уступленьня ўвесь час адкладаецца.

У польскім Міністэрстве замежных справаў нашаму радыё пацьвердзілі, што пытаньне ўвядзеньня візаў для грамадзянаў Беларусі сапраўды абмяркоўваецца, аднак дату ўвядзеньня візавага рэжыму назваць адмовіліся. Прэсавы сакратар польскага МЗС Гжэгаж Дземідовіч шчыра зьдзівіўся з таго, што гэтае пытаньне яшчэ абмяркоўваецца. Для польскіх уладаў пытаньне візаў для грамадзянаў Беларусі вырашанае.

Г.Д.: - У зьвязку з тым, што Польшча спадзяецца ўвайсьці ў Эўразьвяз, мы абавязаныя далучыцца да Шэнгенскага пагадненьня й увесьці візы. Тут ніякай таямніцы няма. Зь некаторымі краінамі мы ўжо вярнулі візы. Дату ўвядзеньня візаў я назваць не магу, бо гэта павінна быць рашэньне польскага ўраду, і ня бачу ніякай магчымасьці на гэтую тэму размаўляць.

У беларускім замежнапалітычным ведамстве нам пацьвердзілі факт кансультацыяй паміж Менскам і Варшавай адносна ўвядзеньня візавага рэжыму. Пакуль бакі не паведамляюць даты. Верагодна, гэта адбудзецца ў другой палове гэтага году.

Прэсавы сакратар беларускага МЗС Павал Латушка паведаміў Рацыі: - Мы былі паінфармаваныя польскім бокам на ўзроўні начальніка ўпраўленьня консульскага аддзелу МЗС Польшчы. Нам паведамілі, што Польшча разглядае магчымасьць увядзеньня візавых стасункаў зь Беларусьсю ў другой палове 2001 году. Намі было адзначана, што мы прапаноўвалі ўвесьці візы пасьля сэзону адпускоў. Мы прапаноўвалі польскаму боку, каб рашэньне было прынятае ўвосень 2001 году.

Павал Латушка ня здолеў назваць даты ўвядзеньня візаў. Разам з тым, паводле нашай неафіцыйнай інфармацыі гэта можа здарыцца ўжо ў кастрычніку.

Пэўныя дэталі перамоваў замежнапалітычных установаў дзьвюх краінаў падаў кіраўнік Хэльсынскай фундацыі правоў чалавека ў Польшчы Марэк Навіцкі, які ўваходзіць у Раду правоў чалавека пры міністры замежных справаў Польшчы. Сп. Навіцкі паведаміў, што два гады таму, калі Польшча спадзявалася на хуткае ўступленьне ў Эўразьвяз, быў распрацаваны трохгадовы плян увядзеньня візаў для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Згодна з гэтым плянам, летась ужо ўвялі візы для краінаў Паўднёвага Каўказу й Сярэдняй Азіі. Сёлета мяркуецца ўвесьці візы для Расеі ды Беларусі. Візы з Украінай, згодна з плянам, зробяць рэальнасьцю як мага пазьней.

Марэк Навіцкі заўважае, што плян пісаўся ў разьліку на хуткае далучэньне Польшчы да Эўразьвязу. Цяпер жа вядома, што эўрапейскія дзьверы расчыняцца перад Польшчаю не раней як праз 2-3 гады. У зьвязку з гэтым польскія няўрадавыя арганізацыі распачалі барацьбу за тое, каб Беларусі надалі такі самы статус, як і Ўкраіне.

М.Н.: - Мы прапаноўвалі, каб у гэтых умовах, калі тэрмін уступленьня Польшчы ў Эўразьвяз адкладаецца, адцягнуць увядзеньне візаў для Беларусі. Я ня бачу аніякіх падставаў для ўвядзеньня сёлета візаў для грамадзянаў Беларусі. Польшча будзе ўступаць у Эўразьвяз праз два-тры гады. І няма аніякай неабходнасьці ўскладняць стасункі паміж Беларусьсю й Польшчаю ўжо зараз. Я вельмі спадзяюся, што гэтага зараз не адбудзецца

RR: - Скажыце, сп. Навіцкі, ці ёсьць шанцы на тое, што афіцыйная Варшава адтэрмінуе ўвядзеньне візаў для грамадзянаў Беларусі, улічваючы значнае пахаладаньне ў стасунках паміж Беларусьсю й Польшай?

М.Н.: - Мне складана адказаць на гэтае пытаньне. Я магу толькі паведаміць, што ёсьць розныя дзеяньні розных няўрадавых структураў у Польшчы. Яны імкнуцца націснуць на МЗС Польшчы й адтэрмінаваць рашэньне пра ўвядзеньне візавага рэжыму. Я лічу, што ў нас добрыя шанцы на тое, каб увядзеньне візаў для грамадзянаў Беларусі было адкладзенае.

Калі голас польскіх праваабаронцаў ня будзе пачуты, то для тысячаў грамадзянаў Беларусі вакно на Захад, якім апошнія дзесяць гадоў была Польшча, зачыніцца.

Юрась Карманаў

Радыё Рацыя