Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


Аўтар ідэі - Леанід Сініцын. Пра ідэю зрабіць Палату Прадстаўнікоў легітымнай ён ужо распавядаў падчас сустрэчы з дэпутатамі Палаты. Дарэчы, у шматлікіх адмыслоўцаў ініцыятыва Сініцына выклікала недавер.

Сваю ролю адыграла тое, што падчас прэзыдэнцікіх выбараў 1994 году ён узначальваў перадвыбарчы штаб Лукашэнкі. Пасля Сініцын працаваў кіраўніком адміністрацыі. Некалькі гадоў таму ен адышоў ад улады, але ж паводле чутак да сёньняшняга дня захаваў справавыя дачыненьні з прадстаўнікамі ўладных структураў. Недавер выклікае й тое, што Сініцын дамагаецца прызначэньня прэзыдэнцкіх выбараў на ранейшы тэрмін. Дарэчы, пры гэтым ён дае зразумець, што прэтэндуе на прэзыдэнцкую пасаду.

Былы кіраўнік адміністрацыі цяпер зьвярнуўся са сваёй ініцыятывай да сродкаў масавай інфармацыі. Ён паабяцаў, што распачне збор подпісаў за легітымізацыю Палаты Прадстаўнікоў у канцы красавіку - пачатку траўня. Сёньня Сініцын хоча параіцца са СМІ й пачуць іх прапановы наконт свае ініцыятывы. Паводле ягоных словаў, "безь міжнароднага прызнаньня Палаты Прадстаўнікоў замежныя дзяржавы й міжнародныя арганізацыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ня будуць прызнаваць усю дзяржаўную ўладу ў нашай краіне".

Леанід Сініцын нават распрацаваў узор аркуша для подпісаў. На першым месцы стаіць зварот да дзяржаваў і народаў свету. Да таго ж подпісы маюць быць перададзеныя ў ААН, Раду Эўропы, АБСЭ й Эўразьвяз.

Аліна Ісакоўская

Радыё Рацыя