Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Аб гэтым паведамiлi «Iнтэрфаксу» ў пятнiцу ў аддзеле антрапалогii i экалогii дадзенага iнстытута.

«Фiзiчны тып сучаснага чалавека мала чым адрознiваецца ад старажытнага, толькi шкiлет у старажытнага чалавека быў больш масiўным». Пры гэтым яны ўдакладнiлi, што «на працягу стагоддзяў у чалавека iшоў працэс патанчэння касцей шкiлета, памяншэння мышачнай масы i павелiчэння тлушчавай». Разам з тым вучоныя адзначылi, што «ў старажытнасцi, як i зараз, былi поўныя людзi». Яны хварэлi практычна на тыя ж захворваннi, што i сучаснае насельнiцтва — сухоты, анемiя, венерычныя хваробы, карыес, запаленчыя захворваннi, атрымлiвалi траўмы, ламалi косцi рук, ног, рэбры, чарапы. «У аддзеле знаходзiцца чэрап старажытнага чалавека, на якiм вiдаць яўныя наступствы хранiчнага сiфiлiсу», удакладнiлi суразмоўцы агенцтва. Вучоныя адзначылi: «У адрозненне ад суседнiх краiн, на тэрыторыi Беларусi захавалася не вельмi шмат астанкаў старажытных людзей». Гэта тлумачыцца тым, што «старажытныя беларусы пазней за астатнiя славянскiя народы адмовiлiся ад паганскага абраду спальвання трупаў пасля смерцi — толькi ў ХI стагоддзi».
0058045