Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджаньні тром FM-станцыям - “Хіт-ФМ”, “Юністар”і “Новае радыё”. Прычына - невыкананьне патрабаваньня, каб тры чвэрці эфіру складалі беларускія музычныя творы.

Міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч заявіў, што калі патрабаваньне ня будзе выкананае, міністэрства пазбавіць станцыі права вяшчаньня.

Русакевіч падкрэсьліў, што міністэрствы інфармацыі і культуры вызначаюць адзіныя крытэры паняцьця “беларускі выканаўца”.

“Ці можна лічыць беларускімі выканаўцамі Алену Сьвірыдаву, Юрыя Антонава? Гэтак можна да абсурду дайсьці. Некаторыя прадусары мне даказваюць, што Аляксандар Буйноў - беларускі выканаўца, бо ў яго беларускія карані знайшлі”, - як паведамляе Інтэрфакс, зь іроніяй заявіў Ўладзімер Русакевіч.

Юры Дракахруст