Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Зрабі файны калядны падарунак сабе і сваім сябрам на ўвесь 2005 год! Толькі да 13 студзеня 2005 г. атрымаеш міжнародную моладзевую карту зьніжак Euro<26 усяго за 1 Euro (2800 беларускіх рублёў) замест звычайных 3 Euro!

Як выглядае карта EURO<26?
vyhlad karty
На адным баку — зьвесткі пра яе ўладальніка: фатаздымак, імя і прозьвішча, дата нараджэньня, а таксама тэрмін дэеяньня карты (адзін год ад дня набыцьця). На адваротным баку — інфармацыйныя і рэклямныя паведамленьні, лягатыпы спонсараў.

Euro<26 гэта…

Звыш за 70.000 супэрскіх зьніжак — на транспарт, харчаваньне, пражываньне, паслугі, крамы, дыскатэкі, музэі і г.д. чакаюць на ЦЯБЕ ў Беларусі і ў іншых 35 краінах Эўропы - ад Партугаліі да Фінляндыі й ад Вялікабрытаніі да Ўкраіны, Расеі і… Армэніі.

Велічыня зьніжак вар'іруецца ад 5 да 100%. Найбольш высокія яны пры наведваньні аб'ектаў культуры й адукацыі (музэі, галерэі, тэатры, бібліятэкі, моўныя курсы), даволі адчувальныя і пры карыстаньні паслугамі гатэляў, рэстарацыяў, клюбаў, дыскатэкаў, транспартных сеціваў, істотныя пры набыцьці чагосьці ў кнігарнях, кампутаровых, музычных ды іншых крамах.

Для прыкладу, дастаткова сказаць, што з Euro<26 супрацоўнічаюць такія вядомыя кампаніі як Kodak, Pizza Hut, McDonald's, Pepsico, Lufthansa, Dresdner Bank, ABN Amro, Reebok, Eurolines, IBM, Visa… Карацей, карта дапамагае маладым людзям вандраваць, сілкавацца самай звычайнай і духоўнай ежай, уладкоўвацца на начлег, набываць рэчы таньней, чым гэта абыходзіцца для тых, каму споўнілася 26.

Такім чынам, Euro<26 клапатліва зьберагае твае грошы і радзіць, куды таньней адначасова камфортней адправіцца ў падарожжа. Да кожнай карткі дадаецца інфармацыйны даведнік, таксама можна атрымаць дадатковы даведнік у кожнай з краін, дзе ёсьць картка Euro<26.

Як зрабіць?

Прыходзь да нас на офіс з пашпартам і фотаздымкам (2х3). Тут мы дамо табе нашыя банкаўскія рэквізыты і, пасьля аплаты, у нас жа на офісе ты зможаш атрымаць картку Euro<26! Можна загадзя аплаціць картку прыйсьці з квітком аб аплаце (можаш скачаць фармуляр на аплату тут). Таксама ты можаш запоўніць заяўку на карту тут.

Тэлефануй: (029) 332-7343 і атрымай СВАЮ карту Euro<26!

mapa prajezduАльбо прыходзь на офіс
НУ "Цэнтр маладзёжнай інфармацыі і дакументацыі":
вул. Натуралістаў 6-4а (цокальны паверх са двара)
Запрашаем да нас зь 15.00 да 19.00 (пн.-пт.)
Euro<26 у Беларусі: www.euro26.by
Асацыяцыя Euro<26: www.euro26.org
email: info@euro26.by

Падарожнічай лёгка з картай Euro<26!

P. S.  А на інфармацыйным партале па адукацыі ў Эўропе ты знойдзеш разнастайныя магчымасьці навучаньня: інфармацыя, стыпэндыі, летнія школы, моладзевыя абмены, форумы і г.д. Спраўдзь зараз:)

Адукацыйныя праграмы ў Эўропе: www.edu.euro26.by

,