Поддержать TUT.BY
63 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Стали известны планы по строительству жилья на 2021 год. Что, где и сколько?
  2. «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране
  3. В Островце мужчину отправили в колонию за оскорбление Лукашенко и Караева в телеграм-чате
  4. Посмотрели, на сколько за год подорожал один и тот же набор товаров. Разница в цене удивляет
  5. Лукашенко заинтересовался пеллетами для отопления домов. Что это и сколько стоит?
  6. «Перевернуть страницу» нельзя, психика так не работает". Психиатр, отсидевший «сутки», о том, что мы переживаем
  7. В Москве задержан боец Алексей Кудин, ему грозит отправка в Беларусь и суд за августовские события
  8. «Около двух месяцев нигде не участвую». Борисовчанки утверждают: их судили за акции, где их не было
  9. Уже год в столице работает музей Lego, но знают о нем не все. Взглянули на коллекцию минчан
  10. ЕС: Санкции в отношении Беларуси пока не дали никакого эффекта
  11. «Даже по московским меркам это элитное жилье». «А-100» презентовала квартал у площади Победы
  12. «Мы уже неделю „на осадном положении“». Как жителей минских многоэтажек обходит милиция
  13. Лукашенко о госинвестпрограмме: Удивляет потеря отдельными членами правительства реалий, в которых мы живем
  14. Жителя Минского района оштрафовали на 870 рублей за красно-белые жалюзи
  15. «200 гостей гуляли два дня». Как сложилась судьба новобрачных, которых искали читатели TUT.BY
  16. Авария на теплосетях в Московском районе Минска: жители без горячей воды и тепла, занятия в школах отменили
  17. «Прозревают люди уже после стройки». Архитектор — о выборе проекта дома и цене строительства
  18. Шахтеры, которые ушли в стачку, ответили на обещания «Беларуськалия» взять их обратно на работу
  19. Алимбекова заняла восьмое место в индивидуальной гонке на этапе КМ по биатлону
  20. Заправки для электрокаров стали платными. Пользователи жалуются, но вовсе не на цены
  21. Выросла на ферме и вышла замуж за парня, с которым встречалась 10 лет. Лучшая биатлонистка прямо сейчас
  22. Беларусь хотела повысить тариф на транзит российской нефти на 25%, но вышло гораздо меньше
  23. У меня в венах тромбы? Сосудистый хирург отвечает на шесть частых вопросов
  24. Доценту из ПГУ после 15 суток ареста дали еще столько же. Оба раза — по 23.34
  25. «Танцевала, показывая, что ей все сойдет с рук». В суде по делу о надписях на щитах выступил военнослужащий
  26. Где жили и отдыхали руководители Беларуси до Лукашенко
  27. «Пуля повредила мой спинной мозг». История тренера по кроссфиту на коляске
  28. Ультрамарафонец из Витебска установил табличку у истока Витьбы. Вы знаете, где это?
  29. Видеоурок. Как выбраться даже из глубокого снега без буксира
  30. Совещание у Лукашенко и «дело Бабарико» в Верховном суде. Что происходит в Беларуси 21 января


Алег Бяганскi, фота: Юлія Шаблоўская,

Жанчына мела вялікую запазычанасць за камунальныя паслугі, а яшчэ вельмі дзіўныя звычкі.

У Маладзечанскім раёне гэта ўжо трэці выпадак, калі выселенаму грамадзяніну не далі іншага жылля, у Чысці - другі.

На першы погляд, грамадзянка В. не мела выгляд жанчыны, якая апусцілася на самае дно. Было бачна, што некалькі апошніх дзён яна не ўжывала спіртнога. Не ведаю, якая жыццёвая сітуацыя зламала лёс гэтай 58-гадовай жыхаркі пасёлка Чысць, але вынік аказаўся страшным. Нядаўна па рашэнні суда пенсіянерка пазбавілася жылля. Іншага ёй не далі.

Гаспадыня кватэры. Ужо былая.

Дом не прыбірала, за паслугі не плаціла

На месца падзей мы прыехалі, калі працэдура прымусовага высялення ўжо пачалася. Ля пад’езда аднаго з двухпавярховых дамоў па вуліцы Русанава былі прадстаўнікі ЖКУ «Чысць», супрацоўнік міліцыі, судовы выканаўца.

Трохпакаёвая кватэра адчынена. Яе былая жыхарка (жыллё знаходзіцца на балансе раённага ЖРЭУ) хадзіла па пакоях, размаўляла сама з сабой, плакала. Кватэра больш нагадвала звалку. Усюды бруд, зламаная мэбля, абшарпаныя сцены, столь на кухні зусім згніла і ў любы момант магла абваліцца, на падлозе валялася адзенне і рыззё, праз разбітае акно дзьмуў вецер.

— Самі бачыце, у якім стане жыллё, — гаворыць юрысконсульт раённай ЖКГ Ганна Паўловіч. — Мала таго што на працягу апошніх гадоў тут нават элементарная ўборка не праводзілася, дык яшчэ і запазычанасць за камунальныя паслугі разам з пеняй склала амаль 40 мільёнаў рублёў. На неахайную суседку неаднаразова скардзіліся іншыя жыхары дома. За парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем яе штрафавалі некалькі разоў.

Першы адміністрацыйны пратакол быў складзены ў верасні 2014 года, апошні - у маі летась. Ніякіх вывадаў жанчына не зрабіла. Парушэнні ліквідаваныя не былі. Гэта пацвердзіла спецыяльная камісія. Таму ў суд накіравалі справу аб высяленні.

Субяседніца ўдакладніла, што жанчына атрымлівае сацыяльную пенсію. У кватэры зарэгістраваны таксама яе брат. Аднак вось ужо некалькі гадоў ён у Чысці не паказвацца. Па некаторых звестках, мужчына пераехаў у Расію. Ёсць у пенсіянеркі і 21-гадовы сын. Калі больш дакладна, быў, бо жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў. Грошы за тое, што дзіця знаходзілася пад апекай дзяржавы, у яе ўтрымлівалі прымусова. Цяпер малады чалавек жыве за мяжой.

Сама грамадзянка заходзіла ў кватэру вельмі рэдка. За неаплату ёй адключылі ваду. Ацяпленне пакінулі, каб не вывесці са строю батарэі. Па словах мясцовых жыхароў, жанчыне даў прытулак сужыцель.

«Рэчы са звалкі прыносілі кватаранты…»

Між тым пенсіянерка нешта шукала ў завалах непатрэбных рэчаў. Яна старанна перабірала рыззё, затым пачала выносіць яго на звалку. Хацела выкінуць абразы, але прысутныя не далі ёй гэтага зрабіць.

Жанчына сцвярджала, што рэчы, якімі завалены ўсе пакоі, пакінулі кватаранты, столь і сцены прывялі ў непрыгоднасць суседзі, якія яе пастаянна топяць. На дапамогу сына яна не разлічвае. Ён наведаў маці летам і заявіў, што ў такія ўмовы не вернецца.

Што тычыцца запазычанасці за камунальныя паслугі, то грамадзянка гатова іх адпрацаваць на папярэднім месцы працы — у ЖКУ «Чысць».

— Як работніца гэта жанчына зарэкамендавала сябе вельмі дрэнна, — адзначыла майстар вышэйзгаданай арганізацыі Святлана Купчык. — Яна злоўжывала спіртным, па некалькі дзён не выходзіла на працу. Мы і ўзялі яе дворнікам, каб яна магла плаціць за кватэру. Шмат разоў угаворвалі ўзяцца за розум, праводзілі сходы. Прафсаюзная арганізацыя таксама старалася дапамагчы. Але ўсё дарэмна. Работніцу звольнілі за п’янства і прагулы.

Удакладніла сітуацыю Наталля Пырко, якая жыве ў гэтым жа доме. Па яе словах, былая суседка рэгулярна прыносіла ў кватэру рэчы са звалкі. З-за гэтага ў цёплую пару года ў пад’ездзе стаяў непрыемны пах, лёталі мухі. Да таго ж жанчына злоўжывала спіртным. Усё гэта бачылі дзеці. Ніякіх кватарантаў у пенсіянеркі не было, і ніхто яе не тапіў. Праўда, грошай і ежы ў знаёмых яна не прасіла.

— Жыхары дома не раз прапаноўвалі былой суседцы дапамагчы прыбрацца ў кватэры, зрабіць рамонт, — працягвае Наталля. — Камунальнікі гатовы былі даць шпалеры і фарбу. Аднак яна адмаўлялася.

Куды вядзе шлях

Праз кароткі час «эвакуацыя» была завершана. Жанчына сабрала з сабой нешта з адзення…

…і пайшла. У нікуды.

Шчыра кажучы, асабіста ў мяне працэдура высялення выклікала супярэчлівыя пачуцці. З аднаго боку, гэта жанчына сапраўды ператварыла кватэру ў звалку, завінавацілася за камунальныя паслугі. Таму рашэнне суда справядлівае. Патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў маюць многія жыхары Маладзечаншчыны, якія гатовы добрасумленна ставіцца да абавязкаў наймальніка нерухомасці. З іншага, мы маем справу з жывым чалавекам.

Ці ўсе механізмы былі задзейнічаны, каб пенсіянерка не апынулася на вуліцы? Магчыма, яна псіхічна неадэкватная, бо здаровы чалавек не будзе запаўняць кватэру рэчамі са сметніцы (некаторыя псіхічныя захворванні менавіта такім чынам і праяўляюцца). Тады яе месца ў спецыяльным інтэрнаце. У рэдакцыі спадзяюцца, што сацыяльныя арганізацыі раёна будуць трымаць сітуацыю на кантролі.

-40%
-15%
-11%
-20%
-5%
-50%
-50%
-15%
-40%