Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Новость дня


Пачалася цудоўная пара зімовых святаў. Пара хваёвага паху, спеваў і забаў. Пара чакання цудаў. Да нас прыйшлі Каляды.

Ва ўсім свеце сёння адзначаюць свята Божага нараджэння. Ранкам дзеткі ў самых розных краінах атрымалі свае падарункі ад Святога Мікалая. Некаторыя шукалі іх у шкарпэтках, некаторыя - у боціках, некаторыя - у комінах.

Папа Рымскі Ян Павел ІІ адслужыць сёння святочную імшу і павіншуе хрысціян усяго свету на розных мовах, сярод якіх будзе і беларуская.

Нам пашасціла адзначаць гэтае свята двойчы на год - 25 снежня і 7 студзеня.

Сёння мы віншуем беларускіх каталікоў, уніятаў ды пратэстантаў, а таксама ўсіх тых, для каго 25 снежня - свята.

Зычым вам здароўя, светлага настрою, усмешак. Няхай у гэты цудоўны дзень з вамі будуць вашыя самыя блізкія.

Чым далей, тым і весялей.
Каляды прыйдуць ночкай снежнай.
Мы разам сядзем пры стале
І адсвяткуем, як належыць!

Вадзіць мы будзем карагод,
Ля елкі хвалу заспяваем.
І нашы мары ў Новы год
Пачуе Бог - ён сёння з намі.
,