Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Лiтаральна днямi пасля афiцыйнага апублiкавання адпаведных дакументаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя ўступяць у сiлу тэрмiны забароны на лоўлю рыбы i абмежаваннi на рыбалоўства ў перыяд веснавога нерасту рыбы ў рыбалоўных угоддзях Рэспублiкi Беларусь у 2001 годзе.

У прыватнасцi, як стала вядома карэспандэнту "Звязды", у мэтах захавання рыбных рэсурсаў краiны i стварэння спрыяльных умоў для веснавога нерасту рыбы, на падставе арт. 18 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове i выкарыстаннi жывёльнага свету", падчас веснавога нерасту будзе забаронена прамысловае i аматарскае рыбалоўства:

— У Брэсцкай вобласцi — з 26 сакавiка па 24 мая, а на возеры Белым Драгiчынскага раёна — з 1 красавiка па 9 чэрвеня па ўзгадненню з Дзяржаўным дэпартаментам рыбнай гаспадаркi Мiнiстэрства аграрнай палiтыкi Украiны;

— у Вiцебскай вобласцi — з 2 красавiка па 31 мая, а на азёрах Дрысвяты, Прута i Апiварда Браслаўскага раёна — з 2 красавiка па 15 чэрвеня па ўзгадненню з Дэпартаментам рыбных рэсурсаў Лiтоўскай Рэспублiкi;

— у Гомельскай вобласцi — з 26 сакавiка па 24 мая, а на рацэ Днепр ад населенага пункта Верхнiя Жары да дзяржаўнай гранiцы з Украiнай — з 26 сакавiка па 3 чэрвеня па ўзгадненню з Дзяржаўным дэпартаментам рыбнай гаспадаркi Мiнiстэрства аграрнай палiтыкi Украiны;

— у Гродзенскай, Мiнскай i Магiлёўскай абласцях — з 2 красавiка па 31 мая.

Сяргей РАСОЛЬКА

Звязда