Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У красавiку жыхары будуць плацiць за кватэру крыху больш. У адпаведнасцi са спецыяльнай пастановай Мiнiстэрства эканомiкi шэраг камунальных тарыфаў праiндэксаваны на 4 працэнты.

Стаўка платы за карыстанне (тэхнiчнае абслугоўванне) жылымi памяшканнямi ўзрасла з 9,86 да 10,25 рубля за квадратны метр агульнай плошчы. Таксама на 4 працэнты (у межах iндэкса змянення цэн на прадукцыю вытворча-тэхнiчнага прызначэння, якi склаўся за люты) павысiлiся тарыфы на халоднае i гарачае водазабеспячэнне, ацяпленне, каналiзацыю, карыстанне лiфтам, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў.

Захар БУРАК

Звязда