Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Расiйскi Ордэн "За заслугi перад Айчынай II ступенi" ўручаны Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку сёння ў Крамлi. Гэтай узнагароды ён удастоены за вялiкi асабiсты ўклад у стварэнне Саюзнай дзяржавы, умацаванне дружбы i добрасуседства памiж народамi Беларусi i Расii.

Уручаючы гэту высокую ўзнагароду, прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн сказаў, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкi: "Разам з першым прэзiдэнтам Расiйскай Федэрацыi Барысам Ельцыным Вы стаялi ля вытокаў Саюза. Тады многiя не верылi, што будзе пераадолена мноства аб’ектыўных i суб’ектыўных цяжкасцяў, якiя стаяць на шляху Саюза. Аднак дзякуючы Вам, Вашым намаганням, гэты складаны шлях быў пройдзены".

Звязда
0059072