Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Яна будзе арыентавацца на тую частку чытацкай аўдыторыі, што застанецца ўбаку ад палітычных працэсаў. Як паведаміў Рацыі галоўны рэдактар новай газэты Аляксандар Тамковіч, зьяўленьне газэты не зьвязана зь перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніяй, хаця "День" і будзе распавядаць пра кандыдатаў. Заснавальнікамі газэты "День" зьяўляюцца самі журналісты. Наклад выданьня - 5 тысяч асобнікаў, якія будуць распаўсюджвацца па ўсёй Беларусі тры разы на тыдзень. Газэта будзе выходзіць на дзьвюх мовах - расейскай і беларускай.

Радыё Рацыя