Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Брастаўчане Наталля i Яўген рыхтавалiся стаць бацькамi ў прызначаны тэрмiн, але роды пачалiся крышачку раней. I калi ўсхваляваны мужчына дазванiўся на пульт «хуткай дапамогi», то прыйшлося канстатаваць факт, што працэс iдзе надзвычай iнтэнсiўна: паказалася галоўка дзiцяцi. Фельчар «хуткай» Наталля Мiхальчук, iмгненна ацанiўшы сiтуацыю, скамандавала разгубленаму бацьку прымаць роды зараз жа. Дарога ў аддалены мiкрараён горада праз два чыгуначныя пераезды магла б заняць каля паўгадзiны. А час губляць было нельга.

Каб вывесцi мужа з шокавага стану ад такой прапановы, Наталля Мiхайлаўна нават павысiла голас. I гэтага аказалася дастаткова, каб мужчына сабраўся з сiламi i прыступiў да справы. Ён надзiва дакладна выконваў каманды, усё зрабiў правiльна i акуратна. А калi на месца прыбыла брыгада медыкаў, iм давялося канстатаваць факт нараджэння дзяўчынкi вагой амаль чатыры кiлаграмы. Бацька атрымаў вiншаваннi i падзяку за бездакорную работу, а мацi з нованароджанай паехалi ў раддом.

Зараз Наталля з дачушкай ужо выпiсалiся з бальнiцы i адчуваюць сябе добра.

Яна СВЕТАВА
0058648