Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, зацверджаны новы памер мiнiмальнага спажывецкага бюджэту ў цэнах верасня. У прыватнасцi, новы «спажывецкi кошык» у сярэднiм на душу насельнiцтва зараз ацэньваецца ў 203.880 рублёў.

Адначасова вызначаны мiнiмальныя спажывецкiя бюджэты для асобных катэгорый насельнiцтва. Да прыкладу, МСБ жанчыны працаздольнага ўзросту цяпер складае 255.900 руб., мужчыны працаздольнага ўзросту — 253.390 руб., мужчыны-пенсiянера — 210.750 руб., жанчыны-пенсiянеркi — 210.290 руб., студэнта — 177.970 руб., студэнткi — 177.530 руб., хлопчыка да 3 гадоў — 160.910 руб., дзяўчынкi да 3 гадоў — 160.980 рублёў.

Сяргей ГРЫБ
,