Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    272812345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272829303112

Общество


Кiпрскае замежнае прадпрыемства "Армiта", зарэгiстраванае нядаўна рэзiдэнтам свабоднай эканамiчнай зоны "Брэст", плануе арганiзаваць вытворчасць аптычных кампакт-дыскаў, паведамiў карэспандэнту "Звязда" кiраўнiк адмiнiстрацыi СЭЗ Мiкалай Крывецкi.

Айчынныя меламаны сёння набываюць для камп’ютэраў i музычных цэнтраў кампакт-дыскi замежнай вытворчасцi. У хуткiм часе ў iх, а таксама ў аматараў музыкi ў iншых краiнах СНД з’явiцца магчымасць ацанiць якасць дыскаў, вырабленых у Беларусi. Запiсы на iх, як i самi дыскi будуць выконвацца на замежным абсталяваннi. "Армiта" стане першым прадпрыемствам такога кшталту ў нашай краiне.

Плануецца, што першапачаткова будзе вырабляцца 900 тысяч дыскаў у месяц. Каля 80 працэнтаў аб’ёму вытворчасцi "Армiта" плануе экспартаваць.

Напачатку на прадпрыемстве будзе створана 30 працоўных месцаў. У планы кiраўнiцтва ЗП "Армiта" ўваходзiць паступовае пашырэнне аб’ёму вытворчасцi, а таксама асартыменту выпускаемай прадукцыi. Сума абвешчаных iнвестыцый — 7 мiльёнаў долараў.

Сёння вядзецца падрыхтоўка да работы арэндаваных плошчаў. Працаваць прадпрыемства "Армiта" пачне ўжо летам гэтага года.

Жанна КАТЛЯРОВА

Звязда