Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Справамі банку "Белбалтыя", прызнанага банкрутам, будзе займацца Нацыянальны Банк. У гэтай установе распрацаваны парадак пераводу асноўнай сумы запазычанасьці па дэпазытных дамовах у "Беларусбанк", які й будзе выплочваць падманутым укладнікам іхныя грошы. Усяго збанкрутаваны банк павінен вярнуць сваім кліентам 18 мільёнаў даляраў, таму атрымаць свае ашчаджэньні цалкам укладнікі здолеюць толькі празь некалькі год. Між тым Нацбанк пачаў разгляд справу аб банкруцтве яшчэ адной фінансавай установы - "Белкамбанку". Там на рахунках укладнікаў ляжаць 3 тысячы даляраў.

Адзначым, што з пачатку кіраўніком па справе аб банкруцтве банку "БелБалтыя" была прызначаная прыватная кампанія, але потым вырашылі, што значна надзейней даручыць гэтую працу Нацбанку. Адпаведны ўказ А.Лукашэнкі выйшаў 20 сакавіка.

Каб атрымаць свае грошы, падманутыя кліенты "БелБалтыі" мусяць падаць заяву аб скасаваньні дамовы банкаўскага ўкладу ў замежнай валюце з указаньнем яго сумы. Потым трэба зьвярнуцца ў Нацбанк з заявай на атрыманьне сваіх грошай, якія будзе выплочваць ужо "Беларусбанк". Заяву можна падаць з 1 красавіка да 1 чэрвеня. У Менску патрабаваньні крэдытораў разглядаюцца па вуліцы Якуба Коласа, 4. "Беларусбанк" да 1 верасьня бягучага году заключыць дамовы зь фізычнымі асобамі аб скасаваньні запазычанасьці. Пра тое, якім чынам кліентам "БелБалтыі" будуць выплочваць грошы, распавядае прэсавы сакратар Нацбанку Міхаіл Журавовіч.

М.Ж.: - Нацыянальны Банк выдае беспрацэнтны крэдыт "Беларусбанку". На гэтыя грошы ён выкупляе аблігацыі й за кошт працэнтаў, даходаў ад іх будзе накаплівацца сума для скасаваньня гэтай запазычанасьці. Першы ўнёсак будзе выплочвацца праз год пасьля атрыманьня крэдыту. Адпаведна, кожны ўкладнік банку "БелБалтыя" можа праз год атрымаць першую суму ў 500 даляраў. Затым, яшчэ праз год, - зноў 500 даляраў. Гэтак будзе ісьці на працягу 3-3,5 гадоў і, нарэшце, на працягу чатырох год будзе выплачаная ўся астатняя сума. Фактычна, калі лічыць, што сярэдні памер укладаў насельніцтва ў банк "БелБалтыя" - прыкладна 1.000 даляраў, то пасьля 3-4 год застанецца ўсяго некалькі чалавек.

Уклады будуць выплочвацца менавіта ў той валюце, у якой былі ўнесеныя ў банк "БелБалтыя", а не ў беларускіх рублёх па курсе Нацбанку, пра што да нядаўняга часу хадзілі чуткі. Што ж да рублёвых укладаў, то зь іх вяртаньнем праблемаў ня ўзьнікла: іх было няшмат. Кліенты збанкрутаванага банку "купляліся" на высокія працэнты, якія "БелБалтыя" абяцала за валюту.

Такім чынам, гісторыя зь "БелБалтыяй" нібыта скончаная. Але ўжо зараз Нацбанк займаецца праблемамі, што паўсталі ў зьвязку з банкруцтвам яшчэ адной фінансавай установы - "Белкамбанку". Банк павінен вярнуць сваім укладнікам каля 3 мільёнаў даляраў. Зрэшты, гэта ня надта вялікая сума, таму ў Нацбанку лічаць, што зь яе вяртаньнем асаблівых цяжкасьцяў ня будзе.



Юлія Шарова

Радыё Рацыя