Поддержать TUT.BY
143 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, «Шахтер» на 4 очка оторвался от преследователей
  2. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  3. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  4. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  5. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  6. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  7. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  8. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  9. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  10. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  11. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  12. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  13. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  14. «Пока мне больно». Фитнес-тренер Наталия Мицкович о разрыве с Иваном Вабищевичем (Дядей Ваней)
  15. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  16. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  17. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  18. 10 лет после теракта, заявления Макея и автобус с белорусами, который не пустили в Украину — все за выходные
  19. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  20. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  21. Референдум в Кыргызстане: страна становится президентской республикой
  22. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  23. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  24. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  25. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  26. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  27. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  28. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  29. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  30. Владимир Макей: «Сегодня никто не спорит, что Александр Лукашенко выиграл выборы»


Што прадыктавана, хутчэй за ўсё, ростам агрэсіі з боку самое БТ. Сьпіс абураных гледачоў - герояў праграмаў - ды саміх супрацоўнікаў (пераважна, праўда, былых) цяпер павялічваецца лезьве не штодня. Кожны зь іх абірае ўласны спосаб змаганьня: хтось зарганізоўвае "выкрыцьцё" ў прэсе (як, прыкладам, былая вядоўца "Музычнага салёну" Элеанора Язерская), нехта пратэстуе на адлегласьці (як Яраслаў Беклямішаў, што атрымаў палітычны прытулак у ЗША), хтосьці зьвяртаецца ў судовыя інстанцыі…

Праўда, наяўнасьць сур'ёзных падставаў для скаргі па сёньняшніх часах зусім не гарантуе перамогі. (Узгадаць хаця б паказальны мінулагодні працэс, ініцыяваны пасьля Маршу Свабоды-1 сп-няй Верай Церлюкевіч - цяпер ужо нябожчыцай. Гэтая мужная жанчына выступіла супраць Белтэлерадыёкампаніі й асабіста Аляксандра Зімоўскага, чыю лаянку з тэлеэкрана суд прызнаў "дапушчальным журналісцкім тропам").

І ўсё ж тыя, хто папаўняе сьпісы "пацярпелых ад БТ", працягваюць зьвяртацца да беларускага правасудзьдзя, не губляючы надзеі на правы суд. Зрэшты, некаторыя справы супраць БТ будуць разглядацца й па-за межамі Беларусі: да прыкладу, зыск расейскае тэлекампаніі НТВ. Днямі ў суд Першамайскага раёну сталіцы зьвярнуўся былы міністар абароны Беларусі, а цяпер - адзін з магчымых удзельнікаў прэзыдэнцкае выбарчае кампаніі - генэрал-палкоўнік Казлоўскі.

У зыскавае заяве сп. Казлоўскі выстаўляе шэраг прэтэнзіяў да праграмы Юрыя Азаронка "Тайныя спружыны палітыкі", якую Белтэлерадыёкампанія трансьлявала 15 і 17 сакавіка й у якой, паводле цьверджаньня зыскоўцы, "утрымліваліся ілжывыя зьвесткі, зьневажальныя для ягоных гонару, годнасьці й справавай рэпутацыі як грамадзяніна, палітычнага й грамадзкага дзеяча".

П.Казлоўскі: - Яны падаюць грамадзкасьці, што я - нібыта той чалавек, які хоча прадаць дзяржаву НАТО, Амэрыцы, што пасьля таго, як я "пашыў паліцэйскую форму", вывеў зь беларускай тэрыторыі ядзерную зброю, ішло зьнішчэньне ўзбраеньняў звычайных у той час. Дык мы з Шушкевічам - як ворагі, усе гэта рабілі наўмысна, і таму я потым "паляцеў у Вашынгтон" і дакладаў Клінтану, што я выканаў яго загад… І мы з Шушкевічам "рыхтаваліся" НАТО на нашых межах хлеб-соль уручыць… І "хацелі", каб войскі НАТО увайшлі на нашую тэрыторыю. Вось такое глупства ляцела з экрана…

Гэткая атака "тэлевізійнага дэпартамэнту прэзыдэнцкае адміністрацыі", паводле сп. Казлоўскага, зьвязаная зь ягоным намерам балятавацца ў прэзыдэнты, і мае на мэце дыскрэдытаваць яго ня толькі перад беларускімі грамадзянамі, але й перад расейцамі. Прыкладам - пасварыць яго з пэўнымі расейскімі коламі, якія, ня выключана, зьбіраюцца падтрымаць кандыдатуру Казлоўскага, - лічыць генэрал-палкоўнік.

Група з 93-х беларускіх вайскоўцаў запасу ўжо распаўсюдзіла зварот да грамадзянаў Беларусі й Расеі з дэталёвым абвяржэньнем гэтых зьвестак. Аднак сп. Казлоўскі хоча дамагчыся й фінансавага пакараньня дэзінфарматараў. Ён просіць суд спагнаць зь Белтэлерадыёкампаніі 20 мільёнаў рублёў і па 2 мільёны рублёў - з кожнага адказьніка, спрычыненага да вытворчасьці вышэйзгаданае праграмы, сярод іх Юры Азаронак, Віктар Чыкін, Уладзімер Баклейчаў.

Каля паўтара тыдня таму, яшчэ напярэдадні сьвяткаваньня Дня Волі, у юрыдычныя інстанцыі (гэтым разам у Пракуратуру) зьвярнулася й кіраўніцтва Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі з просьбай завесьці крымінальную справу супраць тэлежурналіста Аляксандра Зімоўскага. Які ў адным выпускаў праграмы "Рэзананс" "абяцаў" гледачам кровапраліцьцё й трупы падчас сьвяткаваньня апазыцыяй Дня Волі. Адказу з Пракуратуры пакуль няма, але кіраўніцтва АГП будзе чакаць яго цягам месяца, - паведаміў Рацыі кіраўнік партыі Анатоль Лябедзька. Адзін такі зварот некалькі гадоў таму даў плён, - кажа лідэр АГП.

А.Лябедзька: - Гісторыя Зімоўскага - гэта шматгадовая гісторыя хлусьні, і яшчэ ў 1696 годзе я зьвяртаўся да генпракурора пра неабходнасьць прыцягненьня Зімоўскага за хлусьню. У 96-м годзе ён выступіў у сваёй перадачы з заявай, што дэпутаты ВС займаліся тым, што "пагразьлі" ў карупцыі. Гэта было агульнае абвінавачаньне ўсіх дэпутатаў ВС, і я зрабіў запыт аб прыцягненьні да адказнасьці й узбуджэньні крымінальнае справы. Тады гэтая справа разглядалася, і сп. Зімоўскага вызывалі ў Пракуратуру, дзе ён даваў тлумачэньні таго, што ён агучваў у СМІ. Тады было адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнае справы, але Пракуратура "паставіла на від" сп. Зімоўскаму, каб ён быў больш акуратны ў сваіх выказваньнях. Але гэта быў 1996-ы год, пасьля таго мы "дрэйфавалі", натуральна, ня ў бок законнасьці. Але цікава, як новы склад кіраўніцтва Пракуратуры адрэагуе на гэта, таму што самі падзеі 25-га абверглі выказваньні сп. Зімоўскага.

Між тым, ня выключана, што найбольш адчувальныя наступствы з усіх выстаўленых сёньня да БТ прэтэнзіяў будзе мець зыск тэлекампаніі НТВ. У беларускім прадстаўніцтве НТВ Рацыі пацьвердзілі, што ў мінулы аўторак Маскоўскі арбітражны суд атрымаў афіцыйную зыскавую заяву гэтае тэлекампаніі. (Кіраўніцтва НТВ даводзіць, што БТ перакрывала рэклямныя блёкі расейскае тэлекампаніі ўласнымі без усялякіх юрыдычных правоў на гэта). Акрамя таго, паводле інфармацыі "БДГ", у справе можа зьявіцца дадатковы адказьнік - Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь, якое "парушыла ўмовы распаўсюджваньня сыгналу" НТВ.

Якім чынам рашэньні расейскага суду будуць дзейнічаць на тэрыторыі нашае краіны? З гэтым пытаньнем мы зьвярнуліся да экспэрта Цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэя Бастунца.

А.Бастунец: - У нас ёсьць дамова паміж РБ і Расейскай Фэдэрацыяй, "Аб парадку ўзаемнага выкананьня судовых актаў гаспадарчых судоў РБ і арбітражных судоў Расейскай Фэдэрацыі". Згодна з гэтай дамовай, усе рашэньні, якія будуць прымацца арбітражнымі судамі РФ, павінны выконвацца на тэрыторыі РБ. Падпісаў гэтую дамову Ўладзімер Бойка, старшыня Найвышэйшага гаспадарчага суду, а паўнамоцтвы яму на гэта былі дадзеныя ўказам прэзыдэнта ад 22 сьнежня мінулага году… Калі яшчэ й пагадненьне паміж Беларусьсю й Расеяй Беларусь ня будзе выконваць, гэта будзе даволі рызыкоўна…



Вольга Бабак

Радыё Рацыя
-20%
-20%
-8%
-10%
-10%
-50%
-10%
-50%
-5%
-10%
-10%