Андрэй Мяцельскі, Твой стыль

У ліпені 1944 года, 71 год таму, Гродна ляжаў у руінах. Бамбардзіроўка горада нямецкай авіяцыяй у ноч на 22 чэрвеня 1941 г. прывяла да таго, што было знішчана каля 30% забудовы горада, піша "Твой стыль". Назаўжды перасталі існаваць палац Радзівілаў, Сянны Рынак, гатэль Еўропа…

Фота з сайта www.t-styl.info

Летам 1944 г. пад час ужо савецкай бамбардзіроўкі быў амаль разбураны чыгуначны вакзал.

Фота з сайта www.t-styl.info
Панарама разбуранага Гродна, лета 1944 г.

Фота з сайта www.t-styl.info
Усё што засталося ад Сяннога рынка і забудовы вуліцы Мяшчанскай. Дамы злева захаваліся і маюць сёння адрас вул. Сацыялістычная. 1944 г.

Горад трэба было адбудоўваць, але справа яго аднаўлення цягнулася вельмі марудна. Перашкаджалі і недахоп сродкаў, і занадта глабальныя планы савецкіх архітэктараў, якія хацелі заляпіць горад усялякімі будынінамі ў стылі сталінскага ампіру. Таму аднаўляць пачалі з далейшых ад галоўнай плошчы вуліц, а пакуль дабраліся да Савецкай плошчы – прыйшоў канец 1950-х, калі моцна дэкараваць дамы было ўжо нямодна і непажадана. Гэта добра бачна па вул. Парыжскай Камуны, калі спускацца да Савецкай плошчы. Чым бліжэй да плошчы, тым прасцей пабудаваныя дамы.

Фота з сайта www.t-styl.info
Фота другой паловы 1950-х гг. з таго самага месца. Яшчэ няма гасцініцы "Нёман" і бачныя задворкі будынкаў на Сацыялістычнай. Фантан на жаль таксама не захаваўся.

Фота з сайта www.t-styl.info
Сярод першых дамоў, узведзеных пасля вайны ў Гродне, былі дамы для рабочых тэкстыльнага камбіната на Падольнай. Каля 1950 г.

Фота з сайта www.t-styl.info
Трэба было таксама адбудаваць знішчаны на дзве траціны чыгуначны вакзал. Яго зруйнуюць праз сорак гадоў.

Фота з сайта www.t-styl.info
Чыгуначны мост быў адноўлены толькі ў канцы 1940-х гг.

Фота з сайта www.t-styl.info
Сучасную маставую канструкцыю вайскоўцы нацягвалі на рэшткі старога моста пры дапамозе такіх вось лябёдак.

У пачатку 1960-х, толькі амаль праз дваццаць гадоў пасля вайны, цэнтр горада збольшага набыў цяперашні выгляд. Змянілася Вялікая Траецкая (тады Кашавога).

Фота з сайта www.t-styl.info
На месцы былога Мяснога Рынка паўсталі такія інтэрнаты - цяпер банк.

Фота з сайта www.t-styl.info
Каля 1953 г. пачалі забудоўваць вуліцу Свярдлова.

Фота з сайта www.t-styl.info
Пасля заканчэння вуліца выглядала як быцам у Парыжы. Фота 1955 г

Фота з сайта www.t-styl.info
Толькі каля 1960 г. забудоўшчыкі дабраліся да Савецкай плошчы.

Фота з сайта www.t-styl.info
Толькі каля 1960 г. забудоўшчыкі дабраліся да Савецкай плошчы. А паколькі дэкарыраваць дамы было забаронена спецыяльным указам М. Хрушчова, то дамы на Савецкай плошчы выглядаюць бядней чым забудова Сацыялістычнай ці Свярдлова.

Фота з сайта www.t-styl.info
Вось такі павінен быў выглядаць Палац Тэкстыльшчыкаў. Але абыйшліся без гербоў і сцягоў. І гэта вельмі добра. Праект 1956 г.

{banner_819}{banner_825}
-10%
-30%
-30%
-52%
-10%
-52%
-50%
-10%
-46%
-10%