168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  2. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  3. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  4. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  5. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  6. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  7. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  8. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  9. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  10. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  11. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  12. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  13. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  14. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  15. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  16. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  17. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  18. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  19. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  20. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  21. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  22. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  23. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  24. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  25. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  26. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  27. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  28. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  29. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  30. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит


Каб запісаць сваё імя ў гісторыю Мінска, трэба будаваць не гатэлі і бізнес-цэнтры. Вежа-званіца, халодная сінагога, самы галоўны касцёл горада – склалі must build-спіс, які тэрмінова трэба аднавіць. Першапачаткова мы хацелі расказаць вам пра архітэктурныя скарбы, якія страціла сталіца. Але мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, да якога CityDog.by звярнуўся па кансультацыю, крыху змяніў ракурс. І прапанваў не чарговы плач Яраслаўны, а канкрэтны спіс каштоўных будынкаў, якія цалкам рэальна аднавіць. Бо ад іх захаваліся падмуркі.

Вежа-званіца Кафедральнага касцёла езуітаў

Изображение с сайта citydog.by
Изображение с сайта citydog.by

Дзе: плошча Свабоды.

Што трэба перабудаваць: месца перад домам, дзе знаходзяцца пасольствы Францыі і Балгарыі (плошча Свабоды, 19).

У сярэдзіне XVII стагоддзя ў Мінску з'явіліся езуіты. Іх архітэктурны комплекс паўстаў у самым цэнтры горада – у раёне цяперашняй плошчы Свабоды. Гэта езуіцкая школа, Марыінскі кафедральны касцёл, будынак калегіюма і вежа-званіца. Апошняя была пабудавана ў 1738 годзе (па іншых звестках – у 1739-м). У 1750-м яе рэканструявалі і размясцілі на ёй вялізны звон, на якім было выбіта імя фундатара – Язэп Салагуб. Гадзіннік на гэтай вежы на 200 гадоў стаў галоўным гарадскім хранометрам. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя, калі пачалася перабудова комплекса, вежу-званіцу ператварылі ў пажарную каланчу (замест купала наверсе зрабілі адкрытую назіральную пляцоўку).

Изображение с сайта citydog.by
Изображение с сайта citydog.by

Разам з ратушай вежа лічылася даваенным сімвалам Мінска. Яе неаднаразова малявалі Язэп Драздовіч і іншыя мастакі. Падчас вайны вежа была пашкоджана, а ў 1950-я знесена, няглядзечы на забарону з боку Масквы. Пэўны час яна ляжала на зямлі, яе драбілі і рэзалі нібы батон. Калі б званіца ацалела, яна б замкнула перспектыву вуліцы Леніна з боку Карла Маркса. Цяпер за месцам, дзе знаходзіўся помнік, – дом, у якім размешчаны пасольствы Францыі і Балгарыі.

Касцёл святога Томаша Аквінскага

Уявіце, што справа ад вас стаіць гатэль "Еўропа", злева – парк і ратуша. Спераду – той самы касцёл. Изображение с сайта citydog.by
Уявіце, што справа ад вас стаіць гатэль "Еўропа", злева – парк і ратуша. Спераду – той самы касцёл. Изображение с сайта citydog.by

Дзе: на паўночным захадзе Кастрычніцкай плошчы.

Што трэба перабудаваць: нічога. Месца свабоднае.

Дамініканскі касцёл святога Томаша Аквінскага стаяў на рагу вуліц Інтэрнацыянальнай і Энгельса. Ён з'яўляўся часткай дамініканскага манастырскага комплекса, які быў пабудаваны ў пачатку ХVІІ стагоддзя. Лічыцца, што гэта першая або другая па ліку хрысціянская мураваная святыня ў Мінску.

Касцёл лічыўся самым вялікім храмам горада (налічваў 12 алтароў) і здзіўляў падарожнікаў багаццем інтэр'ераў і музыкай аргана. У часы Расійскай імперыі ў ім размяшчалася каталіцкая семінарыя, пазней – склады і казармы. У 1926 годзе касцёл быў уключаны ў спіс каштоўнасцяў усесаюзнага значэння. Цікава, што БССР нават атрымала кантрыбуцыю ад Германіі за яго пашкоджанне. У 1952-м пры рэканструкцыі Кастрычніцкай плошчы яго знішчылі. Гэта быў адзін з важнейшых аб'ектаў для горадабудаўніцтва, дзякуючы якому была бачна ўся перспектыва вуліцы Інтэрнацыяльнай. Зараз на яго месцы "дзірка".

Касцёл Томаша Аквінскага пасля вайны. На месцы справа праз сорак год пачнуць будаўніцтва Палаца Рэспублікі. Изображение с сайта citydog.by
Касцёл Томаша Аквінскага пасля вайны. На месцы справа праз сорак год пачнуць будаўніцтва Палаца Рэспублікі. Изображение с сайта citydog.by

Падчас будаўніцтва Палаца Рэспублікі узнік праект музеефікаваць яго рэшткі – не хапіла сродкаў. Некалькі гадоў таму Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры распрацавала праект яго поўнага аднаўлення.

А гэта 1980-я. Археолагі вывучаюць падмурак касцёла. Изображение с сайта citydog.by
А гэта 1980-я. Археолагі вывучаюць падмурак касцёла. Изображение с сайта citydog.by

Изображение с сайта citydog.by
Изображение с сайта citydog.by


Касцёл Святога Войцэха


Фота зроблена не пазней за 1880-я гады. Изображение с сайта citydog.by
Фота зроблена не пазней за 1880-я гады. Изображение с сайта citydog.by

Дзе: на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Што трэба перабудаваць: прыбраць будынак рэспубліканскай пракуратуры.

"Разынкай" манастырскага комплекса бенедыктынак быў барочны касцёл (яго будаўніцтва скончылася ў 1649-1650 гадах). Вядома нават імя архітэктара – Андрэас Кромер, які заключыў кантракт з віленскім ваяводам Крыштафам Хадкевічам. Дзве вежы касцёла былі бачны з Нямігі. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі комплекс перадалі Спаса-Прэабражэнскаму жаночаму манастыру, а касцёл перабудавалі ў Прэабражэнскую царкву. Вежы разбурылі, замест іх з'явілася пяць купалоў-"цыбулін".

Касцёл бенедыктынак (злева) пасля перабудовы ў праваслаўную царкву. Изображение с сайта citydog.by
Касцёл бенедыктынак (злева) пасля перабудовы ў праваслаўную царкву. Изображение с сайта citydog.by

Менавіта ў гэтым будынку мітрапаліт Мелхіседэк у 1923 годзе абвясціў аўтаномію Беларускай праваслаўнай царквы. Падчас вайны купалы царквы згарэлі. Пасля доўгіх ваганняў будынак спачатку захавалі – у ім размясціўся клуб работнікаў прамысловасці. Але ў 1960-х царкву знеслі і паставілі там будынак рэспубліканскай пракуратуры. Дарэчы, на гэтым месцы былі знойдзены падземныя хады, якія ішлі па кірунку да кінатэатра "Перамога", а таксама да дамініканскага і францысканскага манастыроў.

Мячэць

Изображение с сайта citydog.by
Изображение с сайта citydog.by

Дзе: каля гасцініцы "Юбілейнай" (праспект Пераможцаў, 19).

Што трэба перабудаваць: знесці фантан перад рэстаранам "Юбілейны".

Мінская мячэць, пабудаваная ў 1901 годзе, не толькі канкрэтны архітэктурны будынак. Яна ўвасабляе пяцісотгадовую гісторыю ісламу ў Мінску, бо на гэтым месцы на тэрыторыі Татарскай слабады дагэтуль стаяла драўляная мячэць. Грошы на новы храм збіралі цягам дзесяці гадоў. Мячэць, пабудаваная ў стылі кіпрскай маўрытанікі, лічылася ўпрыгожаннем Мінска і ў пачатку ХХ стагоддзя неаднаразова трапляла на паштоўкі. Ёй захапляліся падарожнікі незалежна ад веравызнання.

Изображение с сайта citydog.by
Изображение с сайта citydog.by

Пасля вайны мячэць закрылі. 163 чалавекі напісалі ліст асабіста Іосіфу Сталіну з просьбай вярнуць будынак. Але іх намаганні былі марныя. Напрыканцы 1960-х, пры Машэраве, мячэць, а таксама 32-метровы мінарэт былі знішчаны. Навошта, дагэтуль невядома. Магчыма, таму што мусульманскі будынак выглядаў вышэй за рэстаран "Юбілейны". Цяпер на іх месцы знаходзіцца фантан перад рэстаранам і пешаходная зона.

Халодная сінагога

Изображение с сайта citydog.by
Изображение с сайта citydog.by

Дзе: каля "Белпрампраекта" (плошча Свабоды, 17).

Што трэба перабудаваць: прыбраць паркоўку ля "Белпрампраекта".

Сінагога, узведзеная каля 1570 года, лічылася найстаражытнейшым гатычным будынкам горада. Да нас дайшлі яе малюнкі, створаныя Міхасём Філіповічам і Міхаілам Станютам, бацькам славутай купалаўскай актрысы і прапрадзедам гімнасткі Меліты Станюты.

Сінагогу не выкарыстоўвалі для вучобы і не ацяплялі, а таму назвалі халоднай.

У 1930-я будынак закрылі, але пасля вайны зноў аддалі вернікам. У 1960-я побач пачалі ўзводзіць будынак "Белпрампраекта" (плошча Свабоды, 17). Спачатку ў сінагозе размясцілі склад, а калі суседні новабуд скончылі – у 1965 годзе знеслі. Цяпер на месцы сінагогі знаходзіцца паркінг каля будынка "Белпрампраекта". Падмуркі закансерваваныя. Іх перасыпалі сухім кварцавым пяском і схавалі пад асфальтам да лепшых часоў. Дарэчы, ужо пасля разбурэння будынка падмуркі ўнеслі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны.

Унутраны від халоднай сінагогі. Изображение с сайта citydog.by
Унутраны від халоднай сінагогі. Изображение с сайта citydog.by

Цікавая дэталь: лёс сінагогі, мячэці і касцёла святога Войцэха вырашаўся ў Мінску. А наконт вежы-званіцы і касцёла святога Томаша ішла перапіска с Масквой. Мінскія чыноўнікі прасілі прыбраць помнікі са спіса культурнай спадчыны, каб іх можна было знесці.

-10%
-7%
-10%
-10%
-10%
-10%
-20%
-21%