Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзеле доўгатэрмiновых прагнозаў Беларускага гiдраметцэнтра, маразы ўначы на працягу тыдня будуць трымацца недзе ў межах 6—11 градусаў, а пры праясненнях — не болей чым 16 градусаў нiжэй нуля.

А вось удзень у гэтыя днi чакаецца, што веснавое сонейка пачне лепш бойка праграваць паветра, i тэмпература будзе вагацца ад 1 градуса марозу да 4 цяпла.

Мяркуецца, што ў першых чыслах красавiка ў краiне значна павялiчыцца воблачнасць i месцамi пройдуць ападкi. Марозы ўначы пачнуць слабець, i сярэдняя тэмпература па краiне ўначы будзе ўжо каля 0 градусаў. Праўда, з-за вялiкай воблачнасцi ўдзень у гэтыя днi будзе яшчэ не вельмi цёпла — не болей як 1—6 градусаў вышэй нуля.

Сяргей КУРКАЧ

Звязда
0058648