Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345
  • Популярное

Общество


Пра гэта сьведчаць вынікі праведзенага Міністэрствам унутраных справаў і КДБ месячніка добраахвотнай здачы зброі.

Месячнік добраахвотнай здачы зброі распачаты па ініцыятыве МУС і КДБ Беларусі 19 лютага гэтага году нагадваў буйнамаштабную рэклямную кампанію. Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні прэс-цэнтру МУС і Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ, за час акцыі была зроблена значная прапагандыская работа - было зарганізавана больш як 600 выступленьняў у СМІ і больш як 3000 сустрэчаў у навучальных установах, працоўных калектывах і вайсковых падразьдзяленьнях. Падчас гэтай агітацыйнай кампаніі прадстаўнікі МУС і КДБ тлумачылі грамадзянам, што добраахвотная здача зброі вызваляе ня толькі ад непатрэбных клопатаў і сталага страху, але й ад крымінальнай адказнасьці. Паводле меркаваньняў міліцыянтаў ды гэбістаў, месячнік добраахвотнай здачы зброі прайшоў пасьпяхова.

Найбольш актыўна здавалі зброю жыхары Менскай, Гарадзенскай, Віцебскай вобласьцяў. Усяго за час правядзеньня месячніка ў органы МУС і КДБ грамадзянамі Беларусі добраахвотна было здадзена 398 адзінак агнястрэльнае зброі, больш як за 30.000 боепрыпасаў і значная колькасьць выбуховых рэчываў. Аднак, калі ўлічыць, што з усёй колькасьці здадзенай зброі пераважную большасьць складаюць паляўнічыя стрэльбы й газавыя пісталеты (гэтак, грамадзяне добраахвотна прынесьлі ў міліцыю 231 дубальтоўку і 253 газавыя пісталеты, якія звычайна не выкарыстоўваюцца пры зьдзяйсьненьні злачынстваў), то наўрад можна лічыць згаданую акцыю пасьпяховай.

Такім чынам відавочна, што беларусы не сьпяшаюцца добраахвотна разьвітвацца са зброяй. Гэта пацьвярджаюць і вынікі праверак, праведзеных супрацоўнікамі МУС і КДБ адначасова зь месячнікам раззбраеньня. Па выніках гэтых праверак было выяўлена больш як 30 фактаў незаконнага захоўваньня зброі й выбуховых рэчываў.

Міліцыянты і гэбісты вымушаныя прызнаць, што праблема незаконнага захоўваньня насельніцтвам краіны зброі й боепрыпасаў застаецца. Найперш гэта выклікана тым, што Беларусь ня мае ахоўванай мяжы з Расеяй, дзе квітнее падпольны гандаль зброяй. Менавіта з Расеі ў Беларусь завозіцца вялікая колькасьць зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Таму, як лічаць спэцыялісты, кіраўніцтву МУС і КДБ мэтазгодней было б траціць сродкі на перакрыцьцё каналаў паступленьня зброі з Расеі, а не праводзіць рэклямна-прапагандысцкія кампаніі з заклікам здаць зброю.



Ян Мікалаеў

Радыё Рацыя