Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    303112345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    272812345

Общество


Члены Камітэту дзяржаўных прэміяў Беларусі распавялі на прэсавай канфэрэнцыі пра крытэры вызначэньня ляўрэатаў 2000 году.



Каб папярэдзіць пытаньні пра сытуацыю з вылучэньнем на прэмію паэткі Ніны Мацяш, адказны сакратар Падкамітэту дзяржаўных прэміяў Валеры Жук прынёс на прэсавую канфэрэнцыю зборнік вершаў Ніны Мацяш. Ён грэбліва трымаў у руцэ невялічкую кніжку.

(Жук: ) "Каб усе крыватолкі зьняць, я прынес з сабой… вось гэтае. Вось гэтае вот... Жадаючыя могуць нават прачытаць…Яны пасьпеюць вось гэтае прачытаць…"

Няўжо, паводле Камітэту дзяржаўных прэміяў, вартасьць паэтычнага твору вызначаецца ягоным памерам альбо якасьцю вокладкі? З гэтым пытаньнем я зьвярнулася да спадара Жука.

(Жук: ) "Яна вызначаецца ўвогуле ўсім. Мы ведаем яе як выдатную паэтку. Але — калі выдаецца 100 асобнікаў, і няведама хто, і нават ніхто ня ведае, што гэта за твор, гэта ўжо выклікае сумнеў — ці можа гэта заслугоўваць Дзяржаўнай прэміі.

Потым, гэта ўсё рэцэнзуецца. Вы што думаеце, мы ўзялі гэта ды адхілілі? Адразу многія члены Камітэту выступалі, яны ведаюць яе як чалавека выдатнага. Але што рабіць?

Калі Саюз пісьменьнікаў хоча нешта, няхай выдадуць выбранае, найлепшыя творы, а не выпадковыя альбомнага тыпу вершы", — зазнычыў Валеры Жук, дадаўшы таксама, што кніга Ніны Мацяш не прайшла папярэдняга адбору і ня трапіла нават у сьпіс прэтэндэнтаў.

Выходзіць, калі беларускія пісьменьнікі ня маюць магчымасьці выдаць свае творы ці ім не стае грошай на якасную паліграфію — гэта перашкаджае атрымаць Дзяржаўную прэмію? Тымчасам кніжка "Апошні салдат прэзыдэнта" Зьмітра Чаркасава, твор сумнеўнай літаратурнай вартасьці, друкуецца ў цьвёрдай каляровай вокладцы.

Што да прафэсійнага складу Падкамітэту дзяржаўных прэміяў у галіне літаратуры, мастацтва да архітэктуры, то варта адзначыць, што ў яго не ўваходзіць ніводны з рэдактараў чатырох беларускіх літаратурных часопісаў. Валеры Жук пракамэнтаваў гэта наступным чынам:

(Жук: ) "Можа, і я хацеў бы, каб там было больш літаратараў. Але нічога не паробіш…"

Сёлета Дзяржаўная прэмія Беларусі складае 1 600 даляраў. Калі адбудзецца афіцыйная цырымонія ганараваньня ляўрэатаў, пакуль невядома. Паводле чальцоў Камітэту дзяржаўных прэміяў, гэта залежыць ад працоўнага графіку Аляксандра Лукашэнкі.



Ганна Соусь, Менск