168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  2. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  3. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  4. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  5. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  6. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  7. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  8. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  9. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  10. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  11. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  12. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  13. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  14. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  15. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  16. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  17. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  18. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  19. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  20. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  21. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  22. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  23. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  24. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  25. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  26. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  27. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  28. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  29. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  30. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить


Больш за 250 заканадаўчых актаў, што тычацца культурнай сферы, – ад рашэнняў райвыканкамаў да законаў – аб'ядналі ў адзіны Кодэкс. Ужо на восеньскай сесіі яго ў першым чытанні разгледзяць дэпутаты. Распрацоўшчыкі кажуць, што дакумент не мае аналагаў у свеце, і называюць яго юрыдычнай энцыклапедыяй культуры. Змест 227 старонак абмеркавалі члены профільнай парламенцкай камісіі.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
 
– Мы амаль нічога не змянілі, а проста сістэматызавалі ў Кодэксе тыя нормы, якія ўжо існуюць, – прызнаўся міністр культуры Барыс Святлоў.
 
Кодэкс аб культуры падзелены на 5 раздзелаў, 28 глаў і 257 артыкулаў. Палажэнні распрацоўвалі апошнія тры гады. У базавым дакуменце прапісаны агульныя нормы. Але профільнаму міністэрству і мясцовым уладам пакінулі права ўносіць пэўныя ўдакладненні ці лакальныя пастановы адмысловымі заканадаўчымі актамі.
 
– У Кодэкс аб культуры ўвайшлі асноўныя палажэнні тых заканадаўчых актаў, якімі мы карыстаемся і цяпер, – сказала на паседжанні першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга. – Мы ішлі ад практыкі і пад гэта пісалі асобныя палажэнні дакумента. Мы ўлічылі памылкі і ліквідавалі прабелы і супярэчнасці, якія зараз існуюць.
 
Пасля работы над памылкамі ў сённяшнім заканадаўстве ў Кодэкс дадалі норму, якая будзе больш дэталёва рэгуляваць парадак правядзення археалагічных даследаванняў. Яна накіравана супраць так званых чорных капацеляў. У Міністэрстве культуры кажуць, што з-за іх дзейнасці краіна страчвае шмат сваіх гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
 
Пасля прыняцця дакумента праводзіць археалагічныя раскопкі без дазволу Нацыянальнай акадэміі навук забароняць. А знаходкі, у тым ліку і выпадковыя, трэба будзе абавязкова аддаць ва ўласнасць дзяржавы.
 
– Аўтары дакумента ўдакладнілі і значна скарацілі шэраг умоў, якія дазваляюць надаваць аб'ектам ці прадметам статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, – распавёў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Аляксандр Сягоднік.
 
У новым дакуменце пашырылі спіс тых, хто займаецца культурнай дзейнасцю. Сярод іншых, туды дадалі спонсараў і мецэнатаў. Аўтары дакумента разлічваюць, што гэта дапаможа прыцягнуць у гэтую галіну больш інвестыцый.
 
Кодэкс гарантуе і культурную падтрымку аб'яднанням беларусаў замежжа.
 
– Нам паступіла прапанова ад Міністэрства юстыцыі, якая тычыцца рэалізацыі Дэкрэта №3 (аб дармаедах. – TUT.BY). На іх думку, у Беларусі неабходна стварыць рэестр творчых саюзаў. Іх члены будуць прызнавацца творчымі работнікамі. Гэта з'явіцца падставай для прызнання таго, што чалавек удзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, – анансавала магчымыя змены намесніца старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Наталля Кучынская.
 
– Таксама плануецца стварыць камісіі, якія будуць вырашаць спрэчныя пытанні ў дачыненні да вольных мастакоў, якія не маюць дачынення да саюзаў, – дадаў міністр культуры Барыс Святлоў.
 
Тэкст Кодэкса аб культуры хутка павінен з'явіцца ў вольным доступе ў інтэрнеце. Да абмеркавання дакумента дэпутаты абяцаюць падключыць творчыя саюзы ды іншых зацікаўленых.
-10%
-55%
-10%
-11%
-20%
-15%
-10%
-15%
-20%
-10%
-50%
-15%