1. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  2. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  3. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  4. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  5. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  6. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  7. «Нынешняя война отличается от предыдущих». Поговорили с белорусками, которые живут в Израиле, о событиях последних дней
  8. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  9. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  10. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  11. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  12. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  13. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  14. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  15. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  16. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  17. С какими заболеваниями чаще всего путают язву и какие у нее симптомы
  18. Что сейчас происходит с органом из костела, пережившего пожар
  19. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  20. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  21. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  22. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  23. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  24. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  25. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  26. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  27. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  28. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  29. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  30. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии


Міхал Карневіч,

У Шчучыне вядуцца рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў. Эксперт з Гродна называе аднаўленне палаца адным з лепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў Беларусі.

Фото: svaboda.org

Паводле гродзенскага краязнаўцы і эксперта ў галіне архітэктуры Ігара Лапехі, па беларускіх мерках гэта выглядае як адзін з найлепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў краіне. Але толькі пакуль, бо наперадзе яшчэ шмат працы.

Аднаўленнем палаца займаюцца спецыялісты ААТ "Белрэстаўрацыя". Паводле планаў, якія намецілі ўлады, палац павінны аднавіць сёлета да верасня, калі ў Шчучыне будуць адзначацца Дні беларускага пісьменства.

Збудаваны на пачатку ХХ стагоддзя віленскім архітэктарам Тадэвушам Раствароўскім палац адмыслоўцы параўноўваюць з Малым Трыанонам у Версалі, рэзідэнцыі французскіх каралёў. Адзін з князёў Друцкіх-Любецкіх працаваў некаторы час у Францыі і па вяртанні дамоў дазволіў сабе такую экстравагантнасць.

У пасляваенныя гады палац апынуўся на тэрыторыі вайсковай часткі, вайскоўцы адчынілі ў ім Дом афіцэраў і дабудавалі актавую залу, а перад будынкам, за некалькі крокаў ад возера, паставілі помнік самалёту. Час не пашкадаваў і самалёт, бо відаць, што ён добра прагніў. Апошнія 15 гадоў па пакоях кінутага палаца гуляў вецер.

Фото: svaboda.org

Гродзенскі краязнаўца і аматар гісторыі архітэктуры Ігар Лапеха, з якім мы аглядаем рэстаўрацыю, абыходзіць кожны пакой, кранае рукамі тынк, правярае новаўстаўленыя вокны, потым уключае ліхтарык і кажа, што першае і галоўнае - спраўдзіць, як умацавалі падмуркі. Мы спусціліся ў скляпенні, убачаным ён задаволены. Дадае, праўда, што працы тут яшчэ вельмі шмат.

Фото: svaboda.org
Падмуркі палаца ўмацаваныя

"Падмуркі тут умацавалі на жалезабетонную падушку. Яна дазваляе захоўваць у будынку гідралагічны рэжым. Сцены не будуць гніць. Гэта самае істотнае і важнае для будынка".

Мы падымаемся наверх, мой праважаты ўважліва разглядае столь, сцены, паказвае мне дзверы, якія ляжаць на падлозе. Задаволена кажа, што рэстаўратары захоўваюць тое нешматлікае, што засталося ў палацы пасля савецкага часу, не нішчаць, а беражліва аднаўляюць. Праўда, паводле яго, вельмі важна будзе, наколькі стыль інтэр'ераў будзе адпавядаць духу рэзідэнцыі князя Друцкага-Любецкага.

Фото: svaboda.org
Аўтэнтычныя дэталі ўнутры палаца аднаўляюцца
Фото: svaboda.org

"Мне падабаецца, што тут вельмі скрупулёзна паставіліся да фрызаў і іншых архітэктурных дэталяў, якія захаваліся ў аўтэнтычным выглядзе. Вось мы бачым, што і аўтэнтычныя дзверы будуць рэстаўравацца і іх паставяць ізноў на месца. Вось паглядзіце, як беражліва аднаўляецца ляпніна, прычым аднаўляецца там, дзе была, а не ў кожным памяшканні, як гэта зрабілі ў Залессі. Там проста еўрарамонт".

Мы абыходзім вакол палаца. Настрой Лапехі змяняецца, бо погляд упіраецца ў пяціпавярховы жылы дом, які яшчэ ў 80-я збудавалі амаль упрытык з палацам. Наваколле, на ягоную думку, вельмі абцяжарвае выгляд палаца, і змяніць яго будзе цяжка.

"На жаль, наваколле было вельмі моцна змененае ў савецкі час: парк высякалі, гэтыя недарэчныя пяціпавярховыя домікі сюды ўлепленыя. Самалёт на пастаменце вельмі псуе выгляд з возера на палац. Я разумею, што гэтыя дамы зносіць ніхто не будзе, але, тым не менш, хоць нейкае аднаўленне парка варта зрабіць, разбіць клумбы...".

Лапеха паказвае на дах і хваліць рэстаўратараў за тое, што балясіны там пакінулі драўляныя, як было адпачатку. А вось вокны - з пластыку.
Фото: svaboda.org
Ігар Лапеха паказвае на частку палаца, якая была дабудавана ў савецкі час
Фото: svaboda.org
Дабудаваная частка палаца розніцца ад аўтэнтычнай
Фото: svaboda.org
Аўтэнтычная частка палаца
Фото: svaboda.org
Рэстаўратары захавалі драўляныя балясіны
Фото: svaboda.org
Вокны ў палацы будуць пластыкавыя
Фото: svaboda.org
У былым холе палаца

"Гэта рэальнасць Беларусі... На жаль, у нас няма такіх еўрапейскіх стандартаў рэстаўрацыі. Але магу падкрэсліць, што па беларускіх стандартах гэта адзін з самых лепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў нашай краіне. А вось што выйдзе напрыканцы рэстаўрацыі - бо ў нас звычайна перад пэўнай датай пачынаюцца аўральныя працы - паглядзім, наколькі гэта будзе адпавядаць".


Мы ізноў у былым холе палаца. Лапеха паказвае, што з хола быў уваход у "вялікі салон" з трыма porte-fenêtres (францускімі дзвярыма-вокнамі), дзвюма вялікімі кафлянымі печамі і камінам. Столь упрыгожвала жырандоля венецыянскага шкла, стаялі два вялікія бехштэйнаўскія раялі і піянола.

Памяшканні ўпрыгожвалі партрэты і жывапіс, са скульптуры - мармуровая Леда невядомага аўтара. На першым паверсе амаль усю правую частку паркавага фасада займала сталовая, сцены якой былі ўпрыгожаныя партрэтамі каралёў, а ў сервантах захоўвалася фамільнае срэбра і французскі фарфор.

Плануецца, што ў адноўленым палацы размесціцца Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Праўда, местачкоўцы распавялі, што некалькі пакояў у палацы забраніраваў і Шчучынскі райвыканкам.
-50%
-22%
-20%
-20%
-15%
-50%
-10%
-50%
0069757