1. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  2. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  3. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  4. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  5. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  6. В Борисове горел дом: погибли четыре человека
  7. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг
  8. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  9. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  10. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  11. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  12. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  13. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Столичная милиция сообщила о 100 задержанных
  14. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  15. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  16. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  17. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  18. В Беларуси с начала пандемии — 235 859 человек с COVID-19. Сколько новых случаев обнаружили за сутки
  19. Цепи солидарности, около 100 задержанных. Что происходило в Беларуси 23 января
  20. Выросла на ферме и вышла замуж за парня, с которым встречалась 10 лет. Лучшая биатлонистка прямо сейчас
  21. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  22. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  23. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  24. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  25. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  26. Умер Ларри Кинг
  27. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  28. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  29. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  30. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе


У беларускіх турмах чакаюць амністыі, прымеркаванай да 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Да катэгорыі асобаў, якія трапляюць пад яе, належаць асуджаныя за няцяжкія злачынствы. Паводле папярэдніх разлікаў МУС, у выніку амністыі могуць быць вызваленыя з папраўчых устаноў закрытага тыпу каля 2 тысяч 230 чалавек, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — каля 900 чалавек, 9 тысячам 300 асуджаным будзе скарочаны тэрмін пакарання. Пра тое, куды пасля адбыцця пакарання часам трапляюць былыя асуджаныя, — у матэрыяле журналістаў «Радыё Свабода».

Згодна з ацэнкамі праваабаронцаў, прыкладна кожны пяты беларускі асуджаны выходзіць з турэмнай брамы ў нікуды.

Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org

Вадзім Дуднік: «Калі мяне судзілі, дом яшчэ стаяў, а калі вярнуўся, нічога не было»

Сёлета напрадвесні, адседзеўшы два з паловай гады ў Мазырскай калоніі № 20, у сваю вёску Забалоцце, што ў Буда-Кашалёўскім раёне, вярнуўся 27-гадовы Вадзім Дуднік.

Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org

Але вось дома свайго, як і многіх іншых дамоў, так і не застаў. На іх месцы была вялікая пустка, выезджаная бульдозерамі.

Фото: svaboda.org

Усяго было закапана недзе паўвёскі. Застаўся, праўда, прыдарожны архітэктурны помнік загінулым савецкім воінам з надпісам: «Память о тебе мы сохраним навек, герой, солдат, советский человек!».

Фото: svaboda.org
Помнік пры шашы ў Забалоцці не зносілі

…У дзяцінстве ў Вадзіма Дудніка была сям’я: бацька, маці, брат, бабуля. У Беларусь Дуднікі-старэйшыя пераехалі з Украіны. Маці Алена, заатэхнік па спецыяльнасці, працавала працяглы час на мясцовай ферме, а бацьку Сяргея калгас «Іскра» з ахвотай узяў зваршчыкам, бо той яшчэ з войска меў у прафесіі самы высокі шосты разрад і асабістае таўро. У 16-гадовым узросце Вадзім застаўся адзін. Сіратой апекавалася жанчына з аграгарадку Шырокае, ды так, што Вадзім не скончыў сярэднюю школу. Стаў працаваць у саўгасе, што называецца, «майстрам на ўсякі спосаб»:

«Жыў я ў апякункі, — гаворыць Вадзім. — Каб выправіць вучыцца, дык не: ідзі працуй. А да працы мяне маці з дзяцінства прывучыла. Пастаянна, калі быў дзень калгасніка ці яшчэ нейкая нагода, мне падзяка, грашовая прэмія. Шмат што ўмею, шмат што магу».

Вадзім мог, канечне, і тое, што не дазволена — напрыклад, звадзіць чужую машыну, каб пракаціцца. Дыскатэка, хмель, аўтамабіль. Праз тое і за краты трапляў ажно тры разы. Апошні раз адбываў два з паловай гады ў ПК-20. Адтуль давялося вяртацца ў нікуды. Некаторы час «бамжаваў на аўтобусным прыпынку», пакуль не прытуліў школьны сябар.

Фото: svaboda.org
Бульдозеры на супрацьлеглым баку ад Забалоцця.

«Калі мяне судзілі, дом яшчэ стаяў, а калі вярнуўся, дома не было. У сувязі з перапланіроўкай тэрыторыі, якую праводзілі мясцовыя ўлады перад абласнымі „Дажынкамі“, нават і фундамента не засталося. Зраўнялі ўсё. Асабліва шкада, што разам з домам закапалі і дарагія мне рэчы: граматы па шахматах, па бегу, падзякі, фота, дакументы. Я знайшоў на пустцы толькі мячык, з якім гуляў у дзяцінстве. Усё пайшло ў зямлю…»

Два месяцы пасля адбыцця пакарання ў Вадзіма Дудніка пайшло на тое, каб нанова прыстасавацца да звычайнага цывільнага жыцця. Паводле беларускага заканадаўства, кругламу сіраце «гарантуецца права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду». Дый дом, у якім прапісаны чалавек, ніхто не мае права руйнаваць. Цяпер у Вадзіма няма нічога — ні сацыяльнага жылля, ні дома:

«Звяртаўся ў Шырокаўскі сельскі Савет да старшыні Юлі Шаўцовай — яна сказала, што я ўтрыманец дзяржаўны і шмат чаго патрабую».

Тым часам журналістам, якія адмыслова прыехалі ў Забалоцце для высвятлення пытання аб зносе дамоў, спадарыня Шаўцова патлумачыла: маўляў, тыя хаты стаялі разбураныя, таму было прынятае рашэнне «рэкультываваць участкі для далейшага ўключэння ў севазварот»… Потым усплыла і такая акалічнасць: у гэтых самых неіснуючых дамах былі прапісаныя людзі. Штампы аб рэгістрацыі сельсавецкія паставілі ў пашпарты ажно сямі чалавекам. Сярод іх і школьны сябар Вадзіма — Андрэй Карыцька з сынам. Той самы, які даў Дудніку часовы прытулак.

Андрэй Карыцька распавёў, што некалі ён з жонкай часова з’ехаў з вёскі да цешчы ў Гомель, бо там знайшлася праца на вагонарамонтным заводзе. Калі нарадзіўся сын, прыехаў дадому прапісаць яго. У сельсавеце малога зарэгістравалі без пытанняў. Потым, калі Карыцька ізноў апынуўся ў Забалоцці, убачыў, што ад хаты нічога не засталося. Андрэй спытаўся ў сельсавецкіх: а дзе ж дом? Тыя здзівіліся: а ён там быў? Хоць самі там сына і прапісалі.

Цяпер Андрэй з сям’ёй жыве за 15 кіламетраў ад Забалоцця. Працуе нарыхтоўшчыкам другаснай сыравіны. Кажа, што прапанаваў свой кут Вадзіму, бо таму наўпрост не было куды падзецца:

«Куды Вадзіму цяпер? У яго ж нічога няма. Як кажуць, ні дома, ні радзімы, ні сцяга. У калгас пайсці? Месцаў няма, працы таксама няма. З-за таго, што не было куды падзецца, і сябры ў яго такія былі - ён з імі вечна трапляў у нейкую гісторыю».

…Акрамя сельсавету, звяртаўся Вадзім і ў райвыканкам. Там патлумачылі, што «манеўранага жыллёвага фонду ў іх няма, інтэрната няма — нічога няма. Маўляў, шукай шчасця па Беларусі».

Вадзім Дуднік. Свабода ў турмах

Да таго ж высветлілася, што статусу сіраты ў Дудніка… таксама няма. Кажа, што недзе праз два тыдні ў райвыканкаме збіраюцца абмеркаваць гэтае пытанне. Потым дакументы адашлюць у Гомельскі аблвыканкам.

«Пасля ўжо дадуць адказ: альбо адновяць у правах сіраты, альбо зноў прыйдзецца бамжаваць ды жыць на прыпынку».

Вадзім Дуднік збіраецца звярнуцца і ў Адміністрацыю прэзідэнта — можа, там хутчэй разбяруцца… Лукашэнку ён, дарэчы, паважае і на бліжэйшых выбарах будзе галасаваць за яго.

«Паглядзіце, як мы няблага жывём, — заўважае хлопец, — а цяжкасці яны паўсюль ёсць».

…Вадзім спадзяецца, што неўзабаве пойдзе працаваць. Пакуль жа крыху дапамагае Андрэю па гаспадарцы. Цяпер вось майструе ля дому дзіцячую пляцоўку. З арэлямі, горкай, Бабай Ягой з драўлянай ступай, Бурацінам ды іншымі казачнымі героямі. Марыць, што, можа, калісьці і ягоныя дзеці прыедуць да Андрэевых і пагушкаюцца на арэлях. У планах Вадзіма — вучыцца, знайсці добрую жанчыну, стварыць сям’ю. Ён лічыць, што турма яго выправіла.

«У падвалах адчуваеш сябе нашмат вальнейшым чалавекам, чым у розных начлежках»

Хапае выпадкаў, калі нават малы турэмны тэрмін дзеліць жыццё чалавека на «да» і «пасля» «калючкі». Нярэдка той, хто да зняволення меў сям’ю, жытло, працу, вяртаецца пасля адседкі дадому і бачыць, што застаўся без анічога. У тым ліку без даху над галавой. Наступныя ўдзельнікі праграмы прайшлі праз такі досвед. Часовы прытулак у доме для асобаў без пэўнага месца жыхарства яны адкінулі і свядома абралі бадзяжніцтва як лад жыцця.

«Жывучы ў падвалах, адчуваеш сябе нашмат вальнейшым чалавекам, чым у розных начлежках. Тут няма дысцыпліны, усіх тых правілаў, якія прынята выконваць у розных спецустановах», — напісаў асуджаны Аляксандр.

Паводле ягоных словаў, жылля яго пазбавілі камунальшчыкі ў 1990-я, калі першы раз сеў у калонію. Цягам той адседкі памерлі бацькі. Кватэра была непрыватызаваная, і Аляксандра элементарна выпісалі, а жытло прадалі. Пасля вызвалення хлопец пратрымаўся на свабодзе нядоўга, пакуль нешта не скраў. З таго часу за краты трапляе кожныя два-тры гады пасля кароткай, так бы мовіць, камандзіроўкі ў «вольны свет». Хутка зноў вызваленне, і зноў - у падвал…

Андрэй, як сам кажа, сядзеў толькі аднойчы. Аднак пасля таго, як выйшаў з турмы, у сям'і ў яго не заладзілася. Кажа, што жонка, якая прыватызавала кватэру, знайшла іншага мужыка, а яго выставіла на вуліцу. З таго часу начуе пераважна ў закінутых дамах ды падвалах. Зімой збірае бутэлькі, летам працуе на вёсцы. На пытанне, ці хацеў бы вярнуцца да нармальнага жыцця, адказвае станоўча.

Сяргею пад 60, за кратамі прасядзеў палову жыцця. З жонкай і дзецьмі сувязь страчаная. Калі пасля апошняга тэрміну прыйшоў да старэнькай маці, тая расплакалася і сказала: «Сынок, дай мне спакойна памерці». Матчыных слёз не вытрымаў - з таго часу жыве ў падвалах або на паддашках шматпавярховак. Спецыяльнасцяў мае шмат, але з-за шматлікіх судзімасцяў працадаўцы не хочуць мець з ім спраў. Калі б усё можна было пачаць з нуля, безумоўна, не стаў бы паўтараць той шлях.

… Яшчэ адны былыя зэкі Сяргей, Міхаіл, Аляксандр з першымі цёплымі днямі перасяляюцца ў летняе жытло, то бок з падвалаў - на вуліцу. Паводле іх, сядзелі за крадзяжы. Сваіх былых сямейнікаў нават і не ўзгадваюць. Затое часта і з прыемнасцю ўзгадваюць турму. Гэта тое месца, дзе яны заўсёды атрымаюць дах над галавой ды ежу.

Як лічыць Сяргей, турма яго перавыхавала і цяпер ён «больш не крадзе — нармальныя людзі там свае памылкі ўсведамляюць, бо на волю ў турме дужа хочацца».

Міхаіл успамінае пра турэмныя касты. Кажа, што сам ён на зоне належыў да касты «мужыкоў», а «мужыкі» на зоне працуюць заўсёды. Адрозна ад «блатных», бо ім, як кажуць, гэта «ў падлу». «Мужыкі» ўсё могуць зрабіць «на пяць балаў, нават з плюсам».

Паводле Аляксандра, які праз слова мацюкаецца і за плячыма якога не толькі калонія, але і год у ЛПП, пасля адседкі ён «нікому не патрэбны» і нічога яго «нідзе не трымае». Па прафесіі слесар-інструментальшчык, ён патаемна рабіў на зоне нажы ды прадаваў іх, каб выжыць. Такія самотныя, як ён, у калоніі пасылак не атрымліваюць. З промкі шырспажыву выцягнуў больш, чым трэба. Мяняў гэта на цыгарэты і гарбату. Калі пра гэта даведаліся, промку для Аляксандра забаранілі. Сядзеў без працы, гуляў у нарды, шахматы, шашкі. На зоне, кажа, добрыя працоўныя рукі не патрэбныя. Там недзе 80% не працуюць.

Ці магчыма забяспечваць бяздомных зэкаў жыллём у сельскай мясцовасці?

Калі былыя зняволеныя апынаюцца на свабодзе, але ім няма дзе жыць, ці магчыма ім паспрыяць, каб быў дах над галавой? Хто гэтым павінен займацца? Гарадзенцы, з якімі мы размаўлялі на пешаходнай вуліцы Савецкай, мяркуюць, што перш патрэбная праца, без якой былому зняволенаму не будзе на што жыць і плаціць за жытло. Па ідэі, іх варта было б забяспечваць квадратнымі метрамі ў інтэрнаце. Але ў горадзе людзі па-ранейшаму трымаюцца за інтэрнаты, свабоднай жылплошчы не знойдзеш. Магчыма, тых, хто выйшаў з турмы, лягчэй забяспечыць жыллём у вясковай мясцовасці. Але і гэта няпроста. Ніхто не будзе даваць інтэрнат ці нават старую хату, калі гэтыя людзі не пойдуць працаваць у мясцовую гаспадарку. Між тым, лічаць апытаныя, «бяздомны чалавек рана ці позна мусіць зрабіць злачынства».

Ці магчыма забяспечваць бяздомных зэкаў жыллём у сельскай мясцовасці?

«Зона адчужэння — найлепшае месца для ўцёкаў ды выканання выракаў»

Герой гэтага фільма, які журналісты маскоўскай праграмы «Совершенно секретно» зрабілі да 22-й гадавіны аварыі на ЧАЭС, — былы зэк Іван. У свой час, не знайшоўшы сябе ў соцыуме, вырашыў паспрабаваць сапраўды вольнага, як ён лічыў, жыцця сярод дзікай прыроды ды на бязлюддзі, а менавіта ў 10-кіламетровай чарнобыльскай зоне на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Гісторыя такая. У 1986 годзе Іван сядзеў у папраўчай калоніі строгага рэжыму ў Івацэвічах. Пасля вызвалення — а гэта было яшчэ ў савецкія часы — апынуўся ў сапраўдным замкнёным коле: з жонкай разышліся, з жылплошчы выпісаны, на працу без прапіскі не ўладкавацца, а зарабляць, прычым нямала, было трэба, каб выплачваць аліменты.

«Калі б ты прыйшоў з войска, — гаварылі былому зэку гомельскія чыноўнікі, — то мог бы атрымаць жытло. За краты цябе радзіма не накіроўвала. Уладкоўвайся сам — краіна вялікая».

Працу ды нейкае жытло знайшоў у суседняй Украіне. Так прайшлі 10 гадоў. З надзеямі на новае жыццё вярнуўся на радзіму, цяпер ужо ў незалежную Беларусь. Але, як пры Саветах, яго зноў чакалі беспаспяховыя паходы па кабінетах. Чарнобыльская зона адчужэння выглядала адзіным выйсцем. Потым пры сустрэчы з журналістамі Іван гаварыў, што ўсяго некалькі год такога жыцця дапамаглі яму зняць велізарны стрэс, які набраўся ў ім за час турмы ды пасля вызвалення…

Што цяпер з гэтым чалавекам — невядома. Як кажуць кіеўскія сталкеры, якія водзяць на месца катастрофы турыстаў-экстрэмалаў, здаецца, яшчэ гады тры таму яны сустракалі Івана ў лесе і паміж сабой празвалі Рабінзонам. Рабінзон нібыта быў не адзін, а з Пятніцай — жанчынай, якая раней жыла ў памежным з зонай населеным пункце. Убачыўшы Івана, яна настолькі закахалася, што кінула мужа ды пайшла за незнаёмым мужчынам у лес…

…На самым пачатку самотнага жыцця ў зоне Івану дапамаглі леснікі: за што ім вельмі ўдзячны… Потым, даведаўшыся, хто гэты самасёл, адкуль, яго пачалі правяраць як украінскія, так і беларускія міліцыянеры. Бралі адбіткі пальцаў, вазілі па розных інстанцыях. Нават у камеры Івану давялося пасядзець. На развітанне яго накармілі, далі хлеба ды кілбасы, прывезлі назад і сказалі: «Жыві, Іван, куды табе ісці?»

Жыў Іван без грошай, але з бартэру. Мяняў, напрыклад, у бліжэйшых вёсках рыбу ці мяса на хлеб, соль, запалкі, іншыя неабходныя рэчы… Нейкія здзелкі, зразумела, даводзілася рабіць з міліцыяй:

«Для міліцыянераў зона — гэта нешта кшталту базы. Толькі давай. Тут запаведнік, звяроў шмат. Цяпер тут пальба, як на вайне. Чаму людзі сталі настолькі нахабнымі, што ў запаведніку вядуць паляванне? Мяне іншы раз нават зло бярэ. Але што я магу?»

Калі гаварыць пра «жыхароў» лясоў 10-кіламетровай зоны, то бамжы Івану не сустракаліся, бо «яны звычайна ў гарадах, там, дзе людзі. Каго час ад часу даводзілася бачыць, дык гэта зэкаў, у тым ліку ўцекачоў. Быў выпадак, калі капаў агарод. Раптам з лесу выйшлі двое з маленькімі сякеркамі. Папрасіліся вады папіць. У зэкаўскай форме, толькі без бірак. Прапанаваў ім: «Хлопцы, можа, бярозавага квасу? Заходзьце ў хату. Можа, вам хлеба, сала? Не! Папілі вады ды пайшлі…»

«Я сам нікога не баюся, — сцвярджаў Іван. — Я абышоў усю зону адчужэння. У такой глушы бываў. Бачыў стаянкі зэкаў-уцекачоў, рыбалку іхнюю. Але яны адразу хаваюцца, бо я хаджу з карабінам. Такія толькі тут бачаць адзіны паратунак. 30-кіламетровая зона глухая. А калі браць 10-кіламетровую, дык гэта ўвогуле джунглі. Хоць верталёты і кружаць пастаянна, але… Гэта найлепшае месца для ўцёкаў ды выканання выракаў».

Меркаванне прафесара Бандажэўскага

Былы беларускі вязень сумлення, доктар медыцыны Юры Бандажэўскі, які сёння жыве і працуе ва Украіне, у Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласці, мяркуе, што і цяпер, напярэдадні 30-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы, у зоне адчужэння знойдзеш самых розных людзей, у тым ліку сумнеўных з гледзішча бяспекі. Каментуючы сітуацыю з нядаўнімі пажарамі ў самым цэнтры радыяцыйна забруджанай тэрыторыі, якая павінна пільна ахоўвацца дзяржавай, прафесар Бандажэўскі кажа: калі такое здараецца, гэта выклікае самыя розныя непрыемныя думкі. Ён не выключае, што тут можа быць наўмысны падпал.

Фото: svaboda.org
Юры Бандажэўскі

«Ва Украіне сёння хапае праблемаў і без Чарнобыля. Як закрыць зону адчужэння для людзей — гэта ўжо праблема ўладаў. Ахоўваюць жа ў Беларусі велізарныя тэрыторыі, і ніхто проста так у зону не прыязджае. У Беларусі нашмат больш жорсткі, чым ва Украіне, ахоўны рэжым. Украінскія ж улады вельмі легкадумна ставяцца да зоны адчужэння», — лічыць былы палітвязень і навуковец Юры Бандажэўскі.

-10%
-20%
-8%
-20%
-55%
-15%
-50%
-50%
-15%
-15%
0071674