Главное
Минск
Эксклюзив
Деньги и власть
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Спорт
Авто
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Архив новостей
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
    2627282930311
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    303112345

Общество


"Мы бачым магчымасьць вяртаньня Беларусі ў Эўропу і вельмі хацелі б, каб яна скарысталася ёю. Гэтая магчымасьць можа зьявіцца з выніку прэзыдэнцкіх выбараў, але пры ўмове, што яны пройдуць дэмакратычна", — заявіў сёньня на сустрэчы з журналістамі віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі НАТО Маркус Мэкель.

На сустрэчы казалі пра вынікі двухдзённага візыту, фармат якога госьці з парлямэнтаў краінаў НАТО вызначылі даволі сьціпла — азнаямляльны. Кіраўнік дэлегацыі спадар Мэкель запэўніў, што Беларусь ніколі ня выпадзе з поля ўвагі эўрапейскіх структураў, у тым ліку й Парлямэнцкай асамблеі НАТО, але ад выбару самой краіны будзе залежаць "ступень інтэграванасці Беларусі з Эўропай".

Сябры дэлегацыі кажуць, што зьвесткі ды ўражаньні зь Беларусі вельмі карысныя для іх. Гэта тычылася і адмоўных ўражаньняў.

Парлямэнтароў зь Нямеччыны, Польшчы, Вялікабрытаніі ды іншых краінаў НАТО зьдзівіла, як некаторыя прадстаўнікі афіцыйных беларускіх структураў паставіліся да сустрэчаў зь імі. "Чамусьці некаторыя афіцыйныя асобы адмовіліся ад сустрэчаў, хаця мы вельмі хацелі пачуць пазыцыю абодвух бакоў, што бяруць удзел ва ўнутраным беларускім канфлікце", — казалі прадстаўнікі дэлегацыі ПА НАТО.

Заўважу, што запрашэньне на сёньняшнюю сустрэчу праігнаравалі старшыня Дзяржаўнага камітэту ў справах друку Міхаіл Падгайны, старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Віктар Чыкін і рэдактар "Советской Белоруссии" Павал Якубовіч.

Што ж тычыцца сустрэчаў сяброў дэлегацыі ПА НАТО з дэпутатамі Нацыянальнага сходу, то, як патлумачыў Маркус Мэкель, гэта былі спатканьні з асобнымі палітыкамі, але ніяк не з парлямэнтарамі. Сябры дэлегацыі нагадалі, што парлямэнты эўрапейскіх краінаў, якія яны прэзэнтуюць, не прызналі вынікаў леташніх выбараў у Нацыянальны сход, палічыўшы іх недэмакратычнымі.

Віцэ-прэзыдэнт ПА НАТО сп. Мэкэль паведаміў, што асамблея ня мае плянаў наведваць Беларусь да прэзыдэнцкіх выбараў.



Алег Грузьдзіловіч, Менск